Асноўнае за 28 студзеня: Лукашэнка расказаў пра «амністыю», Макей выказаўся пра «лагеры для востракапытных», Байдэн атрымаў рэкамендацыі па Беларусі
Байдэн атрымаў рэкамендацыі па стратэгіі адносін з Беларуссю
Атлантычная рада прэзентавала рэкамендацыі для 46-га прэзідэнта ЗША ў сваім дакладзе «Байдэн і Беларусь: стратэгія для новай адміністрацыі». На думку аўтараў даклада, у Байдэна ёсць «гістарычная магчымасць аб'яднаць Еўропу і пераламаць дыктатуру, стварыўшы міжнародную кааліцыю ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі».
У судзе Першамайскага раёна затрыманы ўладальнік крамы «Мой модны кут» Валерый Есіпёнак. Ён прыйшоў на суд над жонкай
У судзе Першамайскага раёна Мінска сёння затрыманы ўладальнік крамы «Мой модны кут» Валерый Есіпёнак.
Ён прыйшоў на суд да сваёй жонкі, паведамляюць праваабаронцы.
Алена Есіпёнак была затрыманая 26 студзеня. Перад гэтым у краму прыходзіла праверка з МНС. Супрацоўнікі выпісалі прадпрымальнікам кучу парушэнняў, яны павінны былі зачыніцца для іх ліквідацыі.
Лукашэнка пра лібералізацыю заканадаўства: Мінулыя падзеі востра ставяць пытанне — ці не занадта мы захапіліся?
Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях удасканалення заканадаўства.
«Праваахоўныя і іншыя дзяржаўныя органы дазволілі нашай краіне не зваліцца ў прорву чарговай каляровай рэвалюцыі, як бы таго ні хацелі замежныя спонсары пратэстаў», — сказаў палітычны дзеяч.
Лукашэнка пра палітычную амністыю: Не трэба строіць ілюзій
«Сёння некаторыя стогнуць і галосяць: вось, амністыя… палітычная амністыя і іншае. Заўтра будзе палітычная амністыя, калі мне хто-небудзь пакажа хоць адзін палітычны артыкул у нашым Крымінальным кодэксе і што яны асуджаныя або затрыманыя, арыштаваныя з палітычных матываў. Я іх неадкладна памілую», — сказаў Лукашэнка.
Макей пра «лагеры для востракапытных»: Не веру фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады
Міністр замежных спраў не верыць «выдумкам і фэйкавым навінам, якія зыходзяць з вуснаў апанентаў улады».
Каментары