Грамадства

Яны адышлі ад нас у 2020 годзе

Беларусы, якія пакінулі свет у гэтым няпростым годзе.

Уладзімір Станкевіч (пражыў 69 гадоў)— грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання.

Барыс Луцэнка (82) — тэатральны рэжысёр, рэжысёр Тэатра імя Горкага.

Энгельс Дарашэвіч (88) — навуковец-філосаф.

Фёдар Мірачыцкі (83) — першы міністр сельскай гаспадаркі Беларусі.

journ.bsu.by

Марыя Карповіч (80) — выкладчыца БДУ, абаронца беларускай мовы.

Эдуард Дубянецкі (54) — гісторык, пісьменнік.

Надзея Дземідовіч (93) — актывістка руху за незалежнасць, палітвязень 1940-х.

Ірына Шыкунова (79) — народная артыстка Беларусі.

Пятро Лысенка (88) — гісторык, археолаг.

Павел Сцяцко (92) — мовазнаўца, аўтар падручнікаў.

Віктар Дашкевіч быў першым вядомым чалавекам, які памёр ад каранавіруса.

Віктар Дашкевіч (75) — акцёр таэтра імя Коласа з Віцебска, заслужаны артыст Беларусі.

Анджэй Струміла (92) — польскі мастак, які лічыў Беларусь сваёй Бацькаўшчынай.

Аляксей Кузьмін (78) — акцёр Музычнага тэатра.

Ірэна Каляда-Смірнова (82) — грамадская дзяячка ў ЗША, мецэнат.

Віктар Гур'еў (93) — оперны спявак.

Генадзь Буцько (56) — беларускамоўны святар Пятрапаўлаўскага сабора ў Мінску.

Паўліна Сурвіла (56) — беларуская дзяячка ў ЗША, выкладчыца, навуковец.

Пятрусь Капчык (76) — беларускі дзеяч ва Украіне.

Юрый Зісер (59) — заснавальнік Tut.by, грамадскі дзеяч, мецэнат.

Пятро Вандзілоўскі (65) — дырыжор, музычны педагог.

Віктар Жалабковіч (86) — апошні сведка Хатыні.

Уладзімір Басалыга

Уладзімір Басалыга (80) — мастак, графік, шматгадовы кіраўнік Беларускага саюза мастакоў.

Ніна Шоба (83) — легенда беларускага тэлебачання, што прыдумала назву для «Калыханкі».

Алесь Стадуб (82) — паэт з Ліды.

Міхаіл Снітко (66) — дырыжор.

Якаў Гутман (75) — прэзідэнт Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў.

Ірэна Рагалевіч-Дутко (78) — дзяячка эміграцыі з ЗША.

Юрый Нагорны (71) — грамадскі дзеяч з Барані.

Аляксандр Тарайкоўскі (34) — дэманстрант-пратэстовец, забіты 10 жніўня на Пушкінскай.

Уладзімір Заблоцкі (80) — дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склікання.

Аляксандр Ягораў (68) — былы генканструктар БелАЗа.

Мікіта Крыўцоў (28) — хлопец з Маладзечна, дэманстрант, знойдзены павешаным у Мінску.

Гэнік Лоска (45) — польскі спявак беларускага паходжання.

Уладзімір Адамушка (68) — гісторык, архівіст.

Тамара Мужэнка (81) — заслужаная артыстка Беларусі.

Эдуард Агуновіч (81) — мастак.

Барыс Клейн (91) — гісторык, грамадскі дзеяч з Гродна.

Юрый Варонежцаў (65) — грамадскі дзеяч, журналіст з Гомеля.

Валерый Шчукін (78) — легендарны праваабаронца, журналіст, дэпутат.

Юрка Голуб (72) — паэт з Гродна.

Валерый Іваноў (80) — кампазітар, аўтар музыкі да «Гуляць так гуляць»

Галіна Талкачова (86) — актрыса Купалаўскага тэатра.

(70) — былы віцэ-прэм'ер.

Міхаіл Вінаградаў (76) — архітэктар, адзін з аўтараў Нацыянальнай бібліятэкі і Чыгуначнага вакзала.

Таццяна Маліноўская (67) — грамадская дзяячка з Гродна.

Уладзімір Карагін (68) — эканаміст, бізнэсовец.

Таццяна Агеева (64) — адвакатка, праваабаронца.

Генадзь Хасін (85) — легендарны футбаліст 1960-х.

Валерый Белан — адзін з вядучых спартыўных дактароў Беларусі.

Аляксандр Ільін (64) — матэматык і краязнаўца з Пінска.

Міхаіл Дрынеўскі (79) — дырыжор, народны артыст Беларусі.

Валерый Шумскі (60) — нафтавік і мецэнат.

Раман Бандарэнка (31) — абаронца «плошчы Перамен», мастак.

Віталь Крупіца (39) — футбольны спецыяліст.

Любоў Румянцава (77) — актрыса, яна сыграла Джулію ў «Альпійскай баладзе».

Валерый Шкаруба (62) — мастак, майстар пейзажу.

Віктар Цітоў (82) — этнограф, выкладчык.

Дзмітрый Пятровіч (50) — паэт, вядучы рэдактар «Мастацкай літаратуры».

Марыя Аліева (67) — сябра БСДП.

Марыя Іткіна (89) — славутая лёгкаатлетка.

Бэла Масумян (83) — актрыса, легенда Тэатра імя Горкага

Вячаслаў Кебіч (84) — першы прэм'ер-міністр незалежнай Беларусі.

Марыя Карпенка (88) — галоўны рэдактар часопіса «Работніца і сялянка».

Святлана Каткова (79) — мастачка.

Мікалай Тоўсцік — журналіст, былы намеснік галоўнага рэдактара «Народнай газеты».

Анатоль Трухан (61) — загадчык станцыі хуткай дапамогі ў Салігорску.

Алег Краўчанка (49) — намеснік міністра замежных спраў, пасол Беларусі ў ЗША.

Леанід Заіка (72) — эканаміст.

Фота Тэатра лялек.

Уладзіслаў Уласаў (92) — акцёр Тэатра лялек, выкладчык.

Каментары

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

Эксперыментальная разметка з'явілася на дарогах Гомельскай вобласці1

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →