Пра гэта Белсату паведамілі ягоныя сваякі.
«А 4-й раніцы ў яго спынілася сэрца, медыкі забралі цела. Ён хварэў з красавіка, нікуды не выходзіў з дому, перанёс каранавірус, але адчуваў сябе па-рознаму. Яшчэ ў панядзелак мы праграму з ім запісвалі, трымаўся ён добра, але вось сэрца не вытрымала»,—распавёў Свабодзе калега Заікі Яраслаў Раманчук.
Леанід Заіка нарадзіўся 23 жніўня 1948 года ў Гродне. Выкладаў ва ўніверсітэтах Беларусі, быў дэканам эканамічнага факультэта ЕГУ.
З 1992 года кіраваў праектамі Сусветнага Банка па макраэканамічнай палітыцы ў Беларусі. Як незалежны эксперт з 1996 года па 1999 год быў сябрам Рады па эканамічным развіцці Савета міністраў, з 2000 год па 2002 — сябрам Экспертнай рады Савета Рэспублікі.
З 1997 года кіраваў аналітычным цэнтрам «Стратэгія».
Аўтар і навуковы рэдактар шматлікіх кніг і публікацый у Беларусі і за мяжой.
Леанід Заіка рэгулярна каментаваў эканамічную сітуацыю ў недзяржаўных СМІ Беларусі.
-
Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі
-
«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў
-
Краязнаўцы Жодзіна паказалі, як разбураецца Багуслаў Поле — месца, дзе пачалася гісторыя горада
Каментары