Дырыжор Міхаіл Снітко памёр на 67-м годзе жыцця ад інсульту. Гэта здарылася 28 чэрвеня. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў яго сын Аляксандр.
Міхаіл Снітко нарадзіўся ў 1953 годзе ў Слуцкім раёне.
Працаваў дырыжорам Нацыянальнага тэатра оперы і балета і Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра, з'яўляўся галоўным дырыжорам Брэсцкага сімфанічнага аркестра.
У 2013 годзе арганізаваў і ўзначаліў Мінскі сімфанічны аркестр «Алімпія класіка», які ўзнік пры Беларускім саюзе музычных дзеячаў.
Каментары