Грамадства

«Вучыўся граць, каб падтрымаць беларусаў у гэты няпросты час». Як барабаншчык з маршаў стаў фігурантам крымінальнай справы

Барабаншчыкі з «Патрабуем разысціся!» нарабілі шуму на пратэстах. Людзі радасна віталі іх на маршах, запрашалі на дваровыя канцэрты. А пасля музыкаў пачалі прэсаваць. Адзін з іх — Аляксей Санчук — з лістапада застаецца за кратамі. Блізкія расказалі пра палітвязня, яго сям’ю і захапленне барабанамі.

Аляксей не прафесійны музыка. Ён вучыўся ў мінскім архітэктурна-будаўнічым каледжы, пасля на завочцы ў Полацкім дзяржаўным універсітэце па тым жа профілі. Працаваў зборшчыкам мэблі. «Майстар на ўсе рукі, ён умее рабіць усё», — апісваюць 30-гадовага хлопца сябры.

Расказваюць яны і пра дабрыню Аляксея, яго любоў да жывёл.

«Незадоўга да затрымання ён выратаваў маленькае кацяня, якое амаль замерзла. Прынёс яго дадому, вазіў у ветэрынарную клініку, купляў лекі, а пасля прыстроіў у добрыя рукі — у яго дома жыве кошка, і ён не мог сабе пакінуць гадаванца. А яшчэ Аляксей сам зрабіў вялікі акварыум, у якім жывуць дзве марскія чарапашкі», — дзеляцца блізкія.

Барабаны — хобі Аляксея. Ён сам развучваў рытм і раней не выступаў. З музыкамі з «Патрабуем разысціся!» пазнаёміўся на адным з маршаў, пару раз з’ездзіў на рэпетыцыі. Кажуць, хацеў навучыцца граць, бо лічыў, што гэта падтрымлівае беларусаў у такі няпросты час.

Барабаншчыкі на адным з маршаў. Фота Надзеі Бужан

У барабаншчыка ёсць сям’я — жонка і 8-гадовая дачка.

«Яна вельмі развітая дзяўчынка, што ў многім заслуга Аляксея — ён заўсёды вадзіў яе на ўсемагчымыя гурткі. Сваімі рукамі зрабіў велізарны лялечны домік для дачкі», — расказваюць пра мужчыну.

Першы раз Аляксея затрымалі яшчэ ў жніўні да выбараў — за расклейку плакатаў. Яго машыну эвакуявалі, бо знайшлі там улёткі на выбарчую тэматыку. Суд пакараў тады хлопца 10 суткамі.

Другі раз узялі падчас рэпетыцыі 4 лістапада. Тады ў гаражы затрымалі дзевяць музыкаў. Тры дзяўчыны атрымалі штраф па 30 базавых, хлопцы — суткі. Аляксею суддзя Вікторыя Шабуня дала 15 сутак — па артыкуле 23.34. Па словах бабараншчыкаў, хлопца тады збілі і прымусілі разблакаваць тэлефон. У ім убачылі кропкі збору на марш — магчыма, падумалі, што Аляксей з ліку арганізатараў. 

На АНТ пасля выпусцілі сюжэт, дзе заявілі, што барабаншчыкі не толькі выступаюць на маршах і дваравых канцэртах, але яшчэ збіраліся спаліць чучала з выявай прадстаўніка ўлады. Паказалі і допыт Аляксея. Ён кажа, што не разумее, за што яго затрымалі. «Я хацеў навучыцца пэўнаму рытму. Пры сабе не меў атрыбутыкі», — адказваў хлопец на пытанні супрацоўніка.

Скрыншот АНТ

На волю ён ужо не выйшаў — выставілі абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.

Цяпер Аляксей на Валадарцы. Лісты ад яго прыходзяць часта. У іх ён піша, што спадзяецца на лепшае і вельмі хоча дадому да сям’і.

«Умовы цярпімыя, але кнігі не дазваляюць перадаваць. На шпацыр водзяць раз на дзень, у асноўным ранкам», — расказалі крыху пра яго быт за кратамі таварышы.

«Для сям’і тое, што здарылася, — гэта шок, — прызнаюцца блізкія. — Дачка таксама ведае, дзе тата: яна ўсё чуе і разумее. Лічыць тату героем».

Каментары

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага9

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Джо Байдэн ухваліў пастаўкі ва Украіну супрацьпяхотных мін1

У Гродне ў лістападзе зацвіла ружа3

Выявілася, «Аземпік» яшчэ і лечыць ад алкагалізму1

Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры2

У беларускіх турмах знаходзяцца трое грамадзян Эстоніі

Украінцаў спыталі: перамовы з магчымай стратай тэрыторый ці вайна да перамогі? Вынікі свежага апытання15

Крыніца ў Пентагоне расказала пра вынікі ўкраінскай атакі ATACMS па Бранскай вобласці4

Эксперт назвала адзін крытэрый, на які важна звярнуць увагу пры выбары кватэры на другасным рынку2

ЗША пракаментавалі новую ядзерную дактрыну Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага9

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →