У Гродне 16-гадовага студэнта аштрафавалі за ўдзел у акцыі пратэсту і паставілі на ўлік у міліцыю
Ілюстрацыйнае фота з 6 верасня, hrodna.life
На камісіі па справах непаўналетніх 5 лістапада 16-гадовага студэнта Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Кірыла Кетурку аштрафавалі на 10 базавых велічынь (270 рублёў), піша hrodna.life.
Кірыла затрымалі падчас мірнага маршу 6 верасня на праспекце Янкі Купалы. Па законе, яго павінны былі неадкладна перадаць бацькам, кажуць праваабаронцы. Але сілавікі адвялі яго ў аўтазак, даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, праверылі тэлеграм у тэлефоне і склалі пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых акцый.
Па рашэнні камісіі 5 лістапада Кірыла паставілі на ўлік у міліцыю на год. Па яго словах, гэта не моцна ўплывае на яго жыццё. «Проста адзін год установы адукацыі павінны прапаноўваць занятасць на лета, дадатковыя заняткі», — распавёў ён Hrodna.life.
Са слоў Кірыла, каб даказаць правапарушэнне, на камісіі цытавалі тэкст Hrodna.life.
Каментары