Грамадства22

Юлія Навальная распавяла, як «размова» Ніка і Майка дапамагла яе мужу ў берлінскай клініцы

Аляксей і Юлія Навальныя далі інтэрв'ю відэаблогеру Юрыю Дудзю. Галоўнай тэмай размовы стала атручванне апазіцыйнага палітычнага дзеяча і яго наступнае знаходжанне ў коме. Навальны 20 дзён быў у коме.

«Ён расплюшчвае вочы, потым зноў іх заплюшчвае, — распавяла Юлія пра стан мужа. — Нібы глядзіць, але, напэўна, нічога не разумее. І гэта [выхад з комы] пытанне некалькіх дзён. То бок няма такога, што ён прачнуўся і сказаў усім «добрай раніцы» ці заўсміхаўся. Такога моманту не было.

Але я, вядома, памятаю той момант, калі ён не размаўляў, таму што ў яго ўжо была трахеастома — па-мойму, так яна правільна называецца. Гэта трубка ў шыі. Таму ён не мог размаўляць. Там ёсць спецыяльная заглушка, якую ўключаюць у нейкі момант, і з ёй можна размаўляць. Але гэта было не адразу. Мне здаецца, ён яшчэ не мог гаварыць у першыя дні. І я яму стала паказваць перамовы, якія «зліў» Лукашэнка, перамовы Польшчы…

— Майка і Ніка?

— Так, Польшчы з Германіяй. І ў нейкі момант ён пачаў смяяцца. Тады я зразумела, што як бы, напэўна, мы яшчэ пазмагаемся.

***

3 верасня Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў Мінск прэм'ера Расіі Міхаіла Мішусціна заявіў, што заява Меркель аб атручэнні Навальнага з'яўляецца фальсіфікацыяй. І паабяцаў даць перахоплены разведкай тэлефонную размову з «двума абанентамі».

 4 верасня тэлеграм-канал «Пул першага» апублікаваў запіс тэлефоннай размовы Ніка з Берліна і Майка з Варшавы. У ёй Берлін кажа, што «матэрыялы па Навальным гатовыя», а кіраўнік Беларусі называўся крэпкім арэшкам. Запіс стаў прадметам жартаў у інтэрнэце.

Каментары2

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Следства па справе ксяндза Генрыка Акалатовіча скончанае

Дом у Драздах прадалі амаль за $3 мільёны2

Жыхарку Брэста судзяць па шасці палітычных артыкулах

Беларусь перажывае татальную русіфікацыю, родная мова знікае са школ — Euronews30

Пашынян: АДКБ стварае пагрозы для бяспекі Арменіі

Для чыноўнікаў распрацавалі месенджар Depesha. У чым яго галоўная праблема?9

Ізраіль яшчэ на вытворчасці заклаў выбухоўку ў тайваньскія пэйджары для «Хезбалы» — Reuters5

Не пападзіцеся на хітрык. А1 стаў браць грошы за некалі бясплатную паслугу

Пракуратура запатрабавала ад «Яндэкс Музыкі» выдаліць песні гурта Tor Band3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Аўтаперагонны бізнэс — усё? Хутка стане нельга прадаваць расіянам свежапрыгнаныя машыны з ЕС і ЗША

Галоўнае
Усе навіны →