Грамадства1515

Астапеня прапанаваў, як ціхенька пазбавіцца ад помнікаў Леніну

Замест таго, каб змагацца з яго фігурай, можна пайсці хітрэйшым шляхам, разважае палітолаг.

У першым выпуску ютуб-праекта «Гэта топ» палітолаг Рыгор Астапеня і блогер Аляксандр Івулін закранулі тэму вялікай колькасці помнікаў Леніну ў Беларусі і мемарыяльных шыльдаў, звязаных з яго дзейнасцю.

Астапеня заўважыў, што калі быў маладзейшым, то думаў, што дэмантаж помнікаў Леніну — «мудрае рашэнне, эфектыўнае, вясёлае», цяпер жа ён бачыць іншы шлях, які дазволіць прыбраць гэтыя помнікі ціха, —

«адпраўляць такія помнікі на рэстаўрацыю, рамонт, а ўжо потым адтуль не вяртаць».

«Навошта ўвязвацца шмат у чым у чужы парадак дня, абмеркаванне: Ленін — добра, дрэнна. Якая розніца. Не ў гэтым праблема Беларусі. Праблема ў тым, што мы не ведаем свайго, што мы мала размаўляем пра сваіх герояў.

Калі мы вядзём гаворку пра Леніна (зносіць — не зносіць), мы не прапаноўваем штосьці рабіць сваё і зноўку вяртаемся ў парадак дня, што мы павінны тут з нечым змагацца»,

— лічыць Астапеня.

«Адправілі на рэканструкцыю. Там сказалі, што не хапіла грошай, тое, сёе. І за пяць гадоў ціха, акуратна фундаментальныя змены правялі», — прапануе Рыгор.

Ён лічыць гэта аптымальным шляхам, бо, «як ні круці, Ленін, можа, не частка нашай гісторыі, але, на вялікі жаль, гэта частка нашай афіцыйнай дзяржаўнай гістарыяграфіі».

Каментары15

  • Ленин
    19.09.2024
    Вот так, батенька!
    Любой хегней готовы заниматься - лишь бы геволюцию не делать.
  • Лол
    19.09.2024
    Блін, Астапеня геній. Ніхто не здагадаўся пра такі варыян зносу, толькі Астапеня. Але гэта той самы лукашызм, хітрыкі, падманкі, трымаць народ за дурняў, што ніхто не празнае план. Трэба рабіць нармальна, як рабілі суседзі. І ўсё будзе добра, народ сам да гэтага даўно гатовы і з радасцю дапаможа.
  • Уладзімір Ілліч
    19.09.2024
    Івулін увогуле для мяне перастаў існаваць, калі публічна прыніжаўся і высцілаўся перад "уладай", каб пазбегнуць незаконнага пакарання. Палітвязняў тысячы, але такіх бесхрыбетных адзінкі.

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Усе навіны →
Усе навіны

Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?9

Астапеня ацаніў, колькі беларусаў падтрымлівае бел-чырвона-белы сцяг25

Генпракуратура хоча вярнуць у Беларусь Крыж Ефрасінні Полацкай, слуцкія паясы і сані Напалеона14

Дачка падпаліла фіранку: падрабязнасці трагедыі ў Сеніцы, дзе загінулі двое дзетак3

Стане яшчэ халадней. Але дзякуй, што пакуль без снегу2

Выпускнік мінскай беларускамоўнай гімназіі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. Вось дзе ён цяпер працуе21

Трагедыя ў Мінскім раёне: загінулі двое дзяцей

Мужчына, які ўдарыў малатком па сцяне Крамля, аказаўся не беларускім палітвязнем, а яго поўным цёзкай

Змянілі тэрмін уручэння позвы на вайсковыя зборы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу9

ГУБАЗіК пагражае Максу Каржу

Галоўнае
Усе навіны →