Грамадства2424

БДУ пра звальненне дацэнта: Справа не ў «сумленні», ён страціў аўтарытэт і падтрымку

З факультэта філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэта звольніўся дацэнт, вядомы філосаф Павел Баркоўскі.

Павел Баркоўскі. Скрыншот з ютуба

«Тое, што адбываецца ў краіне, — гэта татальны рэжым гвалту і хлусні. Я не гатовы мірыцца з беззаконнем. Не гатовы мірыцца з тым, што ўніверсітэт здзяйсняе ціск на выкладчыкаў па палітычных матывах, як гэта здарылася са Святланай Воўчак», — заявіў дацэнт. Баркоўскі кажа, што звальняецца пад «ціскам уласнага сумлення».

«НН» атрымала афіцыйную пазіцыю БДУ наконт звальння супрацоўніка. Змяшчаем яе даслоўна.

Факультэт філасофіі і сацыяльных навук БДУ. Фота Волі Афіцэравай

«Справа не «ў сумленні», а ў страце аўтарытэту і адсутнасці шырокай падтрымкі. «Сумленне» — толькі шырма ад аб'ектыўных прычын звальнення.

Па-першае, Павел Баркоўскі сам пераканаўся ў сваім нізкім аўтарытэце сярод калег і адсутнасці падтрымкі яго грамадскай пазіцыі аб правядзенні забастовак у БДУ. Яго заклікі да забастовак не падтрымалі на кафедры і факультэце. Пра гэта ён сам заяўляе ў сваім відэазвароце аб прычынах яго звальнення.

Па-другое, студэнты не ўхвалілі яго рашэнне аб правядзенні забастоўкі ў шкоду навучальнаму працэсу. Гэта выявілася ў калектыўнай заяве чацверакурснікаў у дэканат ад 14 верасня з просьбай прызначыць іншага выкладчыка ў сувязі з няяўкай Паўла Баркоўскага на заняткі. Ён павінен быў весці ў гэтым семестры вучэбную дысцыпліну «Асноўныя напрамкі сучаснай філасофіі». Перадача курса ў памеры 125 гадзін іншаму выкладчыку азначала б невыкананне вучэбнай нагрузкі Паўлам Баркоўскім на стаўку.

Па-трэцяе, пераацэнены ўклад Паўла Баркоўскага ў філасофскую навуку, што ставіць пад сумнеў дарэчнасць у яго адрас эпітэта «выбітны філосаф». Рэйтынгавая пазіцыя Паўла Баркоўскага на факультэце склала 86-е месца з 115 супрацоўнікаў, па БДУ — 1208-е месца з 2255.

Рэйтынг аб'ектыўна адлюстроўвае ўклад выкладчыка ўніверсітэта ў вучэбную, навукова-метадычную, навукова-даследчую і арганізацыйную працу. Пачынаючы з 2015 года, згодна з Акадэміяй Google, h-індэкс цытавання Паўла Баркоўскага раўняецца двум».

Каментары24

«Таня, мы з табой!». Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА17

«Таня, мы з табой!». Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

Новая хваля палітычных арыштаў у Гомелі: што вядома

Камуніст Сыранкоў усімі сіламі даказвае сваю фіктыўнасць: пахваліўся, што паставіў подпіс за Лукашэнку3

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку2

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!». Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА17

«Таня, мы з табой!». Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →