Грамадства44

«Што возьмеш з гэтага дзеда?» На беларускай трыбуне падчас матчу ў Варшаве здарылася патасоўка

Канфлікт узнік паміж заўзятарам з нацыянальнай сімволікай і чалавекам з шалікам «Дынама», піша Most.

Патасоўка завязалася падчас другога тайму матчу паміж варшаўскай «Легіяй» і мінскім «Дынама».

Частка беларусаў з нацыянальнай сімволікай заняла адну з трыбун стадыёна. Былі там і людзі з шалікамі мінскага «Дынама».

У нейкі момант мужчына гадоў пяцідзесяці з шалікам «Дынама» ўскочыў з месца і выбег у калідор, дзе штурхнуў маладога заўзятара.

Па версіі выдання, хлопец раней адабраў у фаната «Дынама» яго атрыбутыку: абурыўся, што на трыбунах ёсць людзі, якія падтрымліваюць «рэжымны клуб».

Прыхільніка мінскага клуба і прыхільніка пратэстаў разняла ахова.

«Супакойся, хіба па ім не відаць, што ён стары зацяты фанат «Дынама»? Што ты возьмеш з гэтага дзеда?» — так супакойвалі заўзятара аднадумцы.

«Дынама» саступіла «Легіі» ў матчы Лігі канферэнцый з лікам 0:4. Але асноўныя падзеі адбываліся на трыбунах: беларускія і польскія заўзятары падрыхтавалі шэраг перфомансаў.

Каментары4

  • Вова
    08.11.2024
    Болек, то же самое написал,но комментарий не пропустили) Подло стащили флаг,пока человек отлучился,а потом когда захотел вернуть свое обратно подставили его перед охраной сделав виноватым.
  • Дед
    09.11.2024
    Флаг забрали при этом мужике и при мусорских фанатах, которые как крысы слили чувака стюардам, не надо писать если не знаешь, хехе
  • FF
    09.11.2024
    Дед, не пра тое гаворка

    Па-першае, на гасцявым сектары ў асноўным былі менавіта фанаты. Адсоткаў на 90. І ніякай забароны на дынамаўскую сімволіку там не было. Беларусы, якія не маюць дачынення да фанатаў, знаходзіліся на іншых сектарах.

    Па-другое, вы кажаце пра зусім іншы выпадак. П'янага неадэквата выгналі з сектара з дапамогай сцюардаў. Гэта адбылося яшчэ ў першым тайме, а на дзеда, пра якога піша Мост, наехалі ў другім

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →