Грамадства22

МУС не паведаміла дакладнай лічбы затрыманых учора. Усяго ж іх ужо больш за 13 тысяч

Фота Надзеі Бужан

МУС не паведаміла дакладнай лічбы затрыманых у Беларусі за палітыку ўчора. «Усяго за мінулыя суткі па краіне затрымана звыш 350 чалавек да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях», — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Між тым праваабаронцы-вясноўцы маюць імёны 380 затрыманых учора як мінімум у 20 населеных пунктах краіны: ад Мінска праз Міханавічы і Беразіно да Оршы.

Як правіла, праваабаронцы няздольныя ўлічыць усіх затрыманых, калі іх колькасць такая вялікая, і рэальная колькасць большая за іх статыстыку.

Такім чынам, усяго ў Беларусі за час прэзідэнцкай кампаніі і пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў адбылося, як мінімум, каля 13 210 затрыманняў.

«Наша Ніва» атрымала гэтую лічбу, сплюсаваўшы звесткі Міністэрства ўнутраных спраў за асобныя дні ад пачатку пратэстаў. У тыя дні, калі звесткі МУС былі меншыя, чым спісы праваабаронцаў па прозвішчах, або не публікаваліся, мы ўключалі лічбу, сабраную праваабаронцамі.

Пікам затрыманняў сталі 9-12 жніўня, калі, згодна са звесткамі МУС, затрымалі «больш за» 6700 чалавек (дакладных лічбаў за тыя дні МУС не прадаставіў, а праваабаронцы былі няздольныя падлічыць, затрыманняў было зашмат).

Затрыманых у Беларусі за гэтае лета больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы часоў «Салідарнасці». Там за перыяд ваеннага становішча былі інтэрнаваныя 10 123 чалавекі.

Каб людзі ў іншых краінах маглі ўявіць сабе маштабы ў Беларусі, у праекцыі на колькасць насельніцтва, дадзеная колькасць затрыманняў адпавядае прыкладна 205 000 у прапорцыі да насельніцтва Расіі, 60 000 — для Польшчы ці Украіны.

У кожным разе, гэта найбольшы хапун у найноўшай гісторыі Беларусі.

Каментары2

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

У выпадку пагрозы існаванню дзяржавы Украіна створыць ядзерную зброю за некалькі тыдняў — Bild14

«Беларусь і Грузія ўжо страцілі незалежнасць» — Валерый Залужны7

Забіты лідар ХАМАС і галоўны арганізатар уварвання ў Ізраіль у 2023 годзе6

Як «кашалёк» Лукашэнкі Зайцаў зарабляе на продажы люксавага адзення

Улады Паўночнай Карэі перасталі выкарыстоўваць каляндар чучхэ2

У краме заўважылі беларускіх ракаў амаль за 90 рублёў. Чаму яны такія дарагія?

У Германіі згарэла пажарная частка, якую адкрылі ў студзені. У ёй не было пажарнай сігналізацыі5

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны1

6000 даляраў навару за аднапакаёўку ў старым доме. Тры гісторыі, як прадавалі кватэры ў Мінску ў 2024 годзе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →