Літва афіцыйна прызнала Ціханоўскую лідарам, а Лукашэнку — нелегітымным кіраўніком
Літоўскі сейм 10 верасня прызнаў Святлану Ціханоўскую нацыянальна абраным лідарам. Аляксандра Лукашэнку ў заяве парламента назвалі нелегітымным кіраўніком.
За такую рэзалюцыю адзінагалосна выступіў 91 сябра Сейма. Сярод аўтараў рэзалюцыі — міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічюс, спікер Віктарас Пранцкеціс. Літва падтрымлівае беларускі народ у яго імкненні да правядзення новых празрыстых і дэмакратычных прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў.
У дакуменце дэпутаты называюць Аляксандра Лукашэнку незаконным кіраўніком, заклікаюць міжнародную грамадскасць ацэньваць любыя яго дзеянні па заключэнні новых пагадненняў з Расіяй як злачынствы супраць народа і фактычную анексію краіны, перадае Delfi.
-
У Крамлі адмовіліся каментаваць прычыны крушэння самалёта ў Казахстане
-
ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны
-
З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай
Каментары