Людзі ў чорным і масках ізноў увайшлі ў Лінгвістычны ўніверсітэт, затрымлівалі студэнтаў ВІДЭА
АМАП ізноў увайшоў у Лінгвістычны ўніверсітэт, затрымлівае студэнтаў.
Затрымалі не менш за 5 студэнтаў, паведамляюць праваабаронцы.
Студэнты МДЛУ спявалі ў вестыбюлі песню з «Адрынутых», мюзікла паводле Віктора Гюго, і скандавалі «Жыве Беларусь!». Недзе пасля гэтага ва ўніверсітэт увайшоў АМАП і адбыліся затрыманні.
Студэнты паведамлялі, што ў двары ўніверсітэта стаялі тры аўтобусы без нумароў, унутры быў АМАП.
Мяркуючы па відэа, затрыманні адбываліся жорстка.
— У холе прысутнічала некалькі чалавек з адміністрацыі. Усе былі ў шоку, — паведамляюць відавочцы.
Дакладна затрыманыя прынамсі двое студэнтаў, пішуць у адной з тэматычных студэнцкіх груп. Дзе маладыя людзі цяпер, невядома.
Каментары