Крыніцы: Заўтрашняе пасланне Аляксандра Лукашэнкі да парламента можа быць перанесенае
Пасланне Аляксандра Лукашэнкі да парламента, запланаванае на 3 жніўня, можа быць перанесенае. Пра гэта паведамляе ў сваім тэлеграм-канале журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч са спасылкай на дзве крыніцы.
Пакуль няясна, ці будзе яно адкладзенае на няпэўны тэрмін, ці на аўторак «у сувязі з дапрацоўкай тэксту паслання», як піша канал.
«Наша Ніва» даслала запыт прэс-сакратару прэзідэнта Наталлі Эйсмант, ці гэтая інфармацыя правільная. Адказу пакуль не атрымалі.
Афіцыйнае агенцтва БелТА пакуль нічога такога не паведамляла.
Падчас выступу ў вч 3214 27 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перанёс каранавірус бессімптомна.
Неўзабаве пасля выступу ў вч 3214 Аляксандр Лукашэнка на тры дні знік з экранаў, што падчас выбарчай кампаніі экстраардынарна.
Чытайце таксама: 3 жніўня грамадскі транспарт каля Палаца Рэспублікі будзе ездзіць у звычайным рэжыме. Раней графік мянялі з-за паслання Лукашэнкі
БУДЗЕ ДАПАЎНЯЦЦА.
Каментары