Улада147147

Дэпутат Клішэвіч: Падпісныя чэргі і ланцугі салідарнасці былі арганізаваныя актывістамі «Зубра»

Такое меркаванне БЕЛТА выказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў, першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргей Клішэвіч.

Фота Надзеі Бужан

«Мы бачым, што ў перыяд збору подпісаў назіраўся відавочны падзел актывістаў апазіцыі на легальнае крыло, прадстаўленае штабамі кандыдатаў, і на радыкальнае вулічнае крыло, задзейнічанае непасрэдна для арганізацыі пратэстнай агітацыі без прывязкі да канкрэтнага прэтэндэнта ў кандыдаты.

Менавіта радыкальным крылом былі арганізаваны падпісныя чэргі, ланцугі салідарнасці і каруселі. Гэта група першапачаткова была арыентавана на проціпраўныя дзеянні і фарміравалася ў тым ліку з актывістаў былых радыкальных структур тыпу «Зубра», — сказаў Сяргей Клішэвіч.

— Магчыма, менавіта з боку радыкальнага крыла раней паступалі пагрозы ў адрас супрацоўнікаў МУС, а ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах распаўсюджваліся заклікі да гвалтоўных дзеянняў. Больш таго, праз чаты і іншыя сайты мелі месца спробы ствараць базы з асабістымі данымі супрацоўнікаў міліцыі ў рэгіёнах і Мінску для запалохвання іх і іх сем'яў».

Парламентарый нагадаў, што з аналагічнымі пагрозамі, аж да пагроз забойства, сутыкнуліся і сталічныя актывісты Саюза моладзі, якія прымалі ўдзел у мінскіх пікетах у падтрымку дзеючага прэзідэнта.

«Гэта відавочная тэхналогія кропкавага, адраснага цкавання, накіраванага супраць прыхільнікаў улады, з мэтай прымусіць іх маўчаць і тым самым сфарміраваць бачнасць адзінства пратэснай грамадскай думкі і падтрымкі масавых беспарадкаў», — адзначыў ён.

На погляд Сяргея Клішэвіча, на несанкцыянаваных мерапрыемствах цяпер прадстаўлена тое ж ядро вулічных акцый, якое праяўляла сябе на момант так званых антыінтэграцыйных пратэстаў. «Аналагічныя жывыя ланцугі салідарнасці ўжо былі ў Мінску ў час антырасійскіх мерапрыемстваў паўгадавой даўнасці.

Гэта тэхналогія паслядоўна прымяняецца для маштабіравання пратэсту. Звярніце ўвагу, што апазіцыйныя СМІ цяпер вымяраюць пратэст кіламетрамі, а не колькасцю актывістаў. Умоўна, 200-300 чалавек можна размясціць з інтэрвалам 2-3 м і даць гучную справаздачу аб кіламетровых чэргах у сталіцы. Пры гэтым у анлайн-рэпартажах СМІ, напрыклад, «Радыё Свабода» ад 19 чэрвеня, мы назіралі непасрэдную карусель, у час якой актывісты перабягалі ў канец ланцуга па меры перамяшчэння аператара здымкі, што сведчыць аб пастановачным характары і даволі тапорным выкананні, — падкрэсліў ён.

— Пры гэтым RFE/RL і іншыя амерыканскія СМІ, якія дзейнічаюць у Беларусі, пад капірку выдаюць нагнятальныя матэрыялы аб беспрэцэдэнтным узроўні міліцэйскага гвалту, у той час як у саміх ЗША масавымі беспарадкамі, падпаламі і сутыкненнямі з нацыянальнай гвардыяй ахоплены дзясяткі буйных гарадоў і штатаў, што якраз і справакавана рэальным беспрэцэдэнтным гвалтам з боку амерыканскіх сілавых структур. Безумоўна, гэта відавочная і грубая палітыка двайных стандартаў».

Фота Дзмітрыя Брушко

Парламентарый лічыць, што супрацоўнікі беларускага МУС дзейнічаюць дакладна, зладжана, выключна ў рамках законнасці і адказна выконваюць даручэнне прэзідэнта па забеспячэнні асабістай бяспекі грамадзян.

Упэўнены, што і ў часе далейшых этапаў выбарчай кампаніі на беларускіх вуліцах захаваецца парадак і бяспека. Звяртаю ўвагу, што гэтыя праявы Прэзідэнт раней называў інфармацыйным псіхозам, аднак асноўны вектар быў накіраваны пераважна супраць медыкаў і структур Міністэрства аховы здароўя. Цяпер мы бачым, што замежная інфармацыйная кампанія перастаўлена на іншыя рэйкі і пачала агрэсіўна працаваць супраць МУС як найбольш масавай сілавой структуры, якая забяспечвае правапарадак.

Таму хочацца выказаць шчырую ўдзячнасць за іх работу ва ўмовах жорсткага інфармацыйнага націску. Гэта інфармацыйная пандэмія, паўтаруся, мае знешнія прычыны і накіравана супраць усіх асноўных бюджэтных сфер, на якія абапіраецца беларуская дзяржава», — рэзюмаваў ён.

Каментары147

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс»2

«Ёй было вельмі дрэнна апошнім часам». Знаёмыя пра Святлану Круцікаву, якая скончыла жыццё самагубствам пасля ціску міліцыі4

Офіс Ціханоўскай стварыў ананімную форму для фіксацыі парушэнняў на выбарах2

Вядомай блогерцы, памерлай ад раку, паставілі кранальны помнік7

У Мінскім заапарку выбралі сімвал 2025 года

Даляр сёння зноў пераадольваў планку 3,5 рубля

«Цэны дасягнулі піка». Што чакае рынак нерухомасці ў 2025 годзе

У Расіі салістку вайсковага аркестра аштрафавалі на $30 тысяч за спробу даказаць калегам, што ва Украіне гінуць цывільныя3

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў27

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →