Выбары-20209292

Віктара Бабарыку і яго сына Эдуарда забралі ў ДФР

Сёння раніцай Віктар Бабарыка і яго сын Эдуард паехалі здаваць чарговую частку подпісаў. Цяпер яны не выходзяць на сувязь, тэлефоны не даступныя, перадае штаб магчымага кандыдата. 

Праўладны ананімны тэлеграм-канал «П***» паведаміў, што Віктар і Эдуард Бабарыкі дастаўленыя ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў для правядзення следчых дзеянняў.

Ананімная тэлеграм-памыйніца «Жоўтыя з***», допісы якой часцяком перастаўляюць дзяржаўныя медыі, паведаміла, што «пры затрыманні ні адзін, ні другі не выстаўлялі прэтэнзій аператыўнікам, не выстаўляюць і цяпер. Паказанні даюць».

Потым тэлеграм-канал ATN_News паведаміў, што Віктар і Эдуард Бабарыкі сапраўды былі дастаўлены ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.

Асноўная мэта — «правядзенне следчых дзеянняў, звязаных з нявыплатай падаткаў і легалізацыяй незаконна атрыманых даходаў у рамках расследавання крымінальнай справы па Белгазпрамбанку».

«Пры затрыманні ні адзін, ні другі прэтэнзій да аператыўнікаў не прад'яўлялі, не прад'яўляюць і цяпер. Акуратна даюць паказанні», — ёрнічае АТН.

Інфармацыя пра тое, што Эдуарда Бабарыку адпусцілі, аказалася непраўдзівай.

Першыя ператрусы ў Белгазпромбанку, менеджарам якога доўгі час быў Віктар Бабарыка, і ў кампаніях сяброў Бабарыкі, адбыліся 11 чэрвеня. Ні пра якія прэтэнзіі да гэтых кампаній не было вядома, пакуль гэты банкір і мецэнат не заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі. Ён сышоў у адстаўку з банка ў дзень, калі заявіў пра свой намер балатавацца.

Сам Бабарыка назваў дзеянні сілавікоў і заявы Лукашэнкі ціскам на сябе.

«Уся мая дзейнасць, якая праходзіла на пасадзе кіраўніка Белгазпрамбанка цягам 20 гадоў, не выклікала заўваг з боку праваахоўных органаў, — сказаў ён 11 чэрвеня. — Мы праходзілі ўсе праверкі, у тым ліку Нацбанка. Апошняя — у студзені. Ні разу пытанняў не было. Дзеянні сённяшняга дня носяць замоўны характар», — сказаў ён.

Ён заклікаў праваахоўныя органы трымацца законнасці.

«Я чакаў ціску на мяне, і была інфармацыя, што ўдар будзе па мне. Але тое, што адбылося, паказвае, што супраць мяне нічога няма. Я гатовы да гэтага», — кажа Бабарыка.

«Увесь цынізм такіх дзеянняў у тым, што яны накіраваныя не на мяне, а накіраваныя на маіх сяброў і людзей, з якімі я працаваў, — адзначыў прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ў сваім звароце. — Чаму гэта зроблена? Бо прамога кампрамату на мяне няма і ў іх ёсць вялікая надзея, што людзей запалохаюць, прымусяць казаць няпраўду і агаворваць другіх людзей.

Я магу з дакладнасцю заявіць, што адзінымі правільнымі паводзінамі і адказам у гэтай сітуацыі, адказам на гэтае бязмежжа з'яўляецца працяг нашай барацьбы.

Я хачу звярнуцца да ўсіх тых, хто ўжо падвергся допытам, пераследам і выклікам ва ўпаўнаважаныя органы.

Не бойцеся казаць праўду. Не кажыце хлусню, не агаворвайце сябе і іншых людзей. Калі трэба, я спадзяюся, што сумленныя людзі заўсёды акажуць вам дапамогу — як юрыдычную, так і матэрыяльную», — заявіў Бабарыка.

Атакі на Бабарыку абвастрылі танальнасць яго выступаў.

«Самая вялікая памылка ў гэтых дзеяннях улады ў тым, што той Беларусі, якая была раней і якую яны папіхалі як свой статак, больш не існуе. Беларусь прачнулася. І я хачу сказаць, што новая Беларусь змяце рэшткі гэтага старога рэжыму», — сказаў ён у відэазвароце. 

Пераслед калег Віктара Бабарыкі пачаўся, калі стала вядома, што яго ініцыятыўная група сабрала рэкордную для альтэрнатыўнага кандыдата колькасць подпісаў — 425 001 па стане на сёння.

Раней максімум — 217 тысяч — сабраў у 1994-м, яшчэ на свабодных выбарах, Зянон Пазняк. У Аляксандра Мілінкевіча ў 2006-м было 198 тысяч. У Сямёна Домаша ў 2001-м — 164 тысячы.

Чытайце: Колькі подпісаў збіралі дэмакратычныя кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах? ТАБЛІЦА

Таксама і шэраг апытанняў паказаў, што менавіта Віктар Бабарыка мог бы стаць фаварытам сумленных выбараў. 

Бабарыка спрабуе выбудаваць шырокую антылукашэнкаўскую кааліцыю з удзелам самых розных сілаў. Яго кандыдатуру падтрымала таксама нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.

Чытайце таксама: Бабарыка запісаў відэазвароты на выпадак свайго затрымання

Каментары92

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Усе навіны →
Усе навіны

17-гадовая дзяўчына ў Расіі панесла есці свінням і загінула2

Сёння на таргах даляр падскочыў на чатыры капейкі

Хто прыдумаў ютуб-праграму «Гадзіннічак цікае»?3

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал1

Сярэдні заробак у кастрычніку вырас амаль на 50 рублёў

Папярэдняя прычына падзення самалёта ў Вільні — тэхнічнае пытанне3

У Пінску закрылі буйны махлярскі кол-цэнтр. Пацярпелых — амаль 50 тысяч чалавек4

Перад прыездам Лукашэнкі ў Пакістан там забаранілі агульнанацыянальны марш апазіцыі. Тысячы затрыманых5

Пачынаецца суд над святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру3

Жыхарцы Магілёва пагражаюць крыміналкай за тое, што зняла ранішнюю чаргу ў рэгістратуру

Галоўнае
Усе навіны →