Грамадства1515

Архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый у рэанімацыі, падазрэнне на каранавірус

Першым пра шпіталізацыю 63-гадовага ўладыкі Гурыя (свецкае імя Мікалай Апалька) напісаў Аляксандр Шрамко, святар, якога адхілілі ад службы за крытыку патрыярха Кірыла. Шрамко напісаў, што ў Гурыя каранавірус, а сам архіепіскап знаходзіцца ў рэанімацыі.

Фота gs.by

Прэс-сакратар БПЦ Сяргей Лепін у каментары «НН» пацвердзіў, што Гурый сапраўды ў бальніцы. Ён адзначыў, што не ведае прычыну, а калі б і даведаўся, то не сказаў бы з этычных перакананняў.

Гурый адначасова з’яўляецца рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі, якая размяшчаецца ў Жыровічах у Слонімскім раёне. Па інтэрнэце гуляе копія дакумента за подпісам мітрапаліта Паўла, у якім адзначаецца, што «ў сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй і шпіталізацыяй архіепіскапа Гурыя» выканаўцам абавязкаў рэктара прызначаецца протаірэй Генадзь Логін.

Ва ўказе Паўла гаворыцца, што Логін у супрацы з санітарнымі дзяржаўнымі службамі і выкладчыкамі семінарыі павінен забяспечыць дэзынфекцыю ўсіх семінарскіх памяшканняў.

Сам Логін у размове з карэспандэнтам «НН» сказаў, што «былі чуткі» пра шпіталізацыю Гурыя, але нічога дакладна пра гэта не ведае. «Я ж звычайны вясковы святар», — сказаў ён.

«Газеце Слонімскай» атрымалася дазнацца, што Гурый сапраўды ў рэанімацыі. Яму стала кепска падчас велікоднай службы. У яго запаленне лёгкіх і падазрэнне на каранавірус. Выданне спасылаецца на благачыннага Слонімскай акругі айца Вадзіма.

Гурыю 63 гады, ён родам з Полацкага раёна. Епіскапам у Навагрудку стаў у 1996 годзе. Лічыцца адным з найбольш кансерватыўных іерэяў БПЦ.

Адначасова таксама прайшлі чуткі, што на каранавірус мог захварэць епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін (Віталь Тупека). Маўляў, ён мусіў прысутнічаць на сустрэчы вернікаў з Аляксандрам Лукашэнкам у вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна, але не быў дапушчаны пасля праверкі прысутных на здароўе, напісаў Аляксандр Шрамко.

Епіскап Веніямін. Фота blagobor.by

«Нашай Ніве» ўдалося звязацца з уладыкам Веніямінам. Ён адзначыў, што ў яго няма тэмпературы. «Вы ж чуеце, што ў мяне бадзёры голас. Ёсць лёгкая прастуда, але не больш за тое». Чуткі пра каранавірус Веніямін рашуча абвяргае. «Я не ў бальніцы, цяпер знаходжуся дома, у манастыры», — адзначыў святар.

Заўважым, што ўладыка Веніямін якраз і жыве ў манастыры Дабравешчання Багародзіцы ў Малых Лядах, дзе 19 красавіка на Вялікдзень быў Аляксандр Лукашэнка.

Епіскапу Веніяміну 51 год, ён родам з Лунінца. У сакавіку 2010 года стаў епіскапам Барысаўскім. Мае рэпутацыю святара памяркоўнага і малітоўнага.

Каментары15

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →