Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў:
«Кітай і ЗША пачалі гандлёвую вайну, бо Трамп выявіў, што яны ад гэтага гандлю губляюць сотні мільярдаў долараў. А вы ведаеце, які дэфіцыт у нас з Расіяй? Пад 9 мільярдаў даляраў! Дзе мне ўзяць гэтыя грошы? Зарабіць на расійскім рынку. А яны нам выстаўлялі бар’еры па асобных таварах. Гэта правільна? Мы з Расіяй ваяваць не будзем, канечне, гандлёва, але гэта няправільна.
Ты, калі ўступаеш у нейкі саюз, разлічваеш: з кожным месяцам і годам будзе лепш, а што адбываецца ў нас? Кожны год падсоўваюць новыя ўмовы. Увесь час у эканоміцы мы нешта губляем, губляем і губляем. Нахрана патрэбны такі саюз? Я вам ужо па-простаму, па-сялянску кажу.
«Дык прачніцеся вы нарэшце! — сказаў ён журналістам. — Вы думаеце, інвестарам ёсць справа, легітымны ў Беларусі парламент ці не? Ды ім пляваць! Ім патрэбны бізнэс-клімат у краіне добры».
Каментары