Самы поўны гайд па фестывалі «Тбiлiсоба»: Mgzavrebi, грузінска-беларускае вяселле і 40 фудкортаў
24 жніўня ў Верхнім горадзе пройдзе пяты фестываль з грузінска-беларускім характарам «Тбілісоба». Выступаць будуць ансамбль Iriao, шматгалоссе «Швідкаца», а скончаць праграму Mgzavrebi — хэдлайнеры свята.
З незвычайных актыўнасцяў — на фестывалі плануюць правесці сапраўднае грузінска-беларускае вяселле. Пачнецца свята а 12:00, а скончыцца апоўначы. Што рабіць на фэсце, расказваем ў нашым гайдзе.
Лайнап
«Баржомі» гэтым разам вырашылі прывезці ў Мінск самых характэрных грузінскіх артыстаў. Напрыклад, Mgzavrebi. Гэта, відаць, самы запатрабаваны грузінскі калектыў проста цяпер — у гэтым годзе ён стане хэдлайнерам фестывалю. Гурт пабываў у гасцях у «Вечернего Урганта», ды і ў Мінску на закрытых пляцоўках ужо ладзілі аншлагі.
Яшчэ будзе выступаць шматгалоссе «Швідкаца», якое так захапіла Ангелу Меркель падчас яе нядаўняга візіту ў Тбілісі.
А таксама ўладальнік першай прэміі сёлетняга «Славянскага базару» Георгій Путкарадзэ — у мінулым месяцы батумец рваў віцебскі амфітэатр трэкам «Небяспечна» беларускіх рокераў Nizkiz.
Для гасцей падрыхтавалі выступ выканаўцаў песні «Менск з характарам» — у мінулым месяцы Shuma, Бакей, Ліса і Валік у рамках праекта брэнда «Баржомі» #городсхарактером запісалі сумесны трэк пра нашу сталіцу. Яго можна будзе пачуць вечарам на галоўнай сцэне фестывалю.
Фудкорт «Характар гасцінны»
40 выязных пунктаў з хінкалі, харчо, хачапуры, чурчхелай, віном і «Баржомі» — у гэтым годзе фудкорт размесціцца перад Ратушай і ў некалькіх дворыках па вуліцы Герцэна. Напрыклад, атрымаць асалоду ад віна і ўтульнай атмасферы Старога Тбілісі прапануюць па адрасе Герцэна, 2а. На пляцоўцы можна будзе пагуляць у даміно або шахматы, паслухаць жывую музыку, купіць адзенне або ўпрыгажэнні на маркеце KaliLaska і зрабіць рамантычнае фота пад характэрным дрэвам «Баржомі».
Грузінска-беларускае вяселле «Характар рамантычны»
На свяце разгорнецца сапраўдная грузінска-беларуская ўрачыстасць у фармаце імерсіўнага тэатра: пара маладых рыхтуецца згуляць вяселле ў найлепшых традыцыях Грузіі і Беларусі проста на фестывалі. Пройдзе конкурс на самы доўгі тост, заварочванні дзяўчат у дыван на хуткасць і сапраўдны грузінскі выкуп нявесты.
Акрамя гэтага, на пляцоўцы будзе працаваць Offline Tinder Borjomi. З яго дапамогай госці фестывалю без пары змогуць заметчыцца з кім-небудзь у афлайне, праверыць, ці супадаюць характары ў іх з новым знаёмым або знаёмай, і нават атрымаюць магчымасць бясплатна адправіцца ў Грузію.
Турмаркет «Характар улётны»
Летась гасцям фестывалю асабліва спадабаўся турыстычны маркет. Купіць пуцёўку ў Тбілісі, Кутаісі, Батумі можна будзе і ў гэты раз, прычым у карэнных жыхароў сонечнай краіны: у гэтым годзе адным з партнёраў пляцоўкі стаў Дэпартамент турызму і курортаў Аджарыі і нацыянальная адміністрацыя курортаў Грузіі.
Днём на турыстычным маркеце пройдзе караоке-конкурс песень Меладзэ. Праспяваць і выйграць экскурсію па Грузіі зможа любы госць фестывалю.
Танцавальная пляцоўка Borjomi Party «Характар рухавы»
На танцавальнай сцэне Borjomi Party зладзяць батлы ў незвычайным фармаце — vogue супраць брэйкдансу, грузінскія народныя супраць jazz-funk. Днём для гасцей свята пройдуць майстар-класы. Навучыцца грувіць, рабіць catwalk або паспрабаваць станцаваць Мціулуры можна будзе з 12:30 да 14:30, а батлы працягнуцца да 20:00.
Дзіцячая пляцоўка «Характар гарэзлівы»
Дзіцячая пляцоўка пачне сваю працу з самага пачатку фестывалю. З раніцы тут будуць праходзіць майстар-класы па футболе, на якія рыхтуецца зазірнуць мэр Тбілісі Каха Каладзэ — у мінулым ён гуляў на пазіцыі абаронцы ў тбіліскім і кіеўскім «Дынама», «Мілане» і «Джэноа». Акрамя гэтага, можна будзе трапіць на трэніроўку па чыдаоба — традыцыйнай грузінскай барацьбе, — а днём маленькіх удзельнікаў фестывалю плануюць навучыць традыцыйным грузінскім танцам. Тут жа будзе працаваць пляцоўка для гульні ў рэгбі. А яшчэ для дзяцей зладзяць грузінскі арт-пікнік: раскажуць пра культуру Грузіі і накормяць смачнай ежай.
Borjomi Active «Характар незвычайны»
Залезці на «скалу», прайсціся па лоўлайну або праявіць смеласць і нырнуць з вялікай вышыні ў басейн, поўны баначак «Баржомі», — выбірайце самі. Плюс, толькі на гэтай пляцоўцы вы зможаце зрабіць памятны здымак з футравым аўто. Ну і напрыканцы, менавіта тут можна будзе афарбаваць бровы ў яркі колер. Дапамогуць з гэтым майстры салона Fedina, у якім на мінулым тыдні, у нядзелю, прайшоў конкурс прыгажосці «Панна Тбілісоба», дзе галоўным крытэрыем адбору пераможцы былі бровы. Выбірайце любы колер і наперад!
Беларускі куток «Характар беларускі»
Трапіць на майстар-клас да беларускіх рамеснікаў? А можа, купіць майку LSTR? І тое, і другое можна будзе зрабіць на беларускай пляцоўцы «Тбілісобы».
Вас навучаць спрытна плесці саломку і ферментаваць гарбату. Даўно хацелі паспрабаваць? Калі ласка, прыходзьце.
Тут жа шукайце і спецыяльны пункт «Нашай гісторыі». Не хапае нейкіх нумароў часопіса? Хочаце пачытаць-пагартаць? Прыходзьце! Дарэчы, будзе магчымасць выйграць часопіс і іншыя прызы.
Вуліца традыцый Мамулі «Характар грузінскі»
Калі вы хочаце навучыцца грузінскай каліграфіі, а можа, даўно думаеце разабрацца ў тым, як правільна валіць з воўны або майстраваць манетніцы са скуры — вам варта зазірнуць сюды. Тут вы нават зможаце адчуць сябе крыху Пірасмані — паспрабуеце намаляваць грузінскі пейзаж. Віном.
Рынак грузінскіх майстроў «Характар тэмпераментны»
Характэрныя тавары, якія можна купіць толькі на грузінскім базары: баначка незвычайных спецый, шкарпэткі з хінкалі, чурчхела. Не блытайце з беларускім, толькі тут можна знайсці мінанкары — характэрныя грузінскія ўпрыгажэнні з перагародкавай эмалі. Ну ці купіць кераміку ад удзельнікаў арганізацыі «Добрая справа». Каларытнае месца будзе працаваць з 12:00 да 24:00.
Лайнап фестывалю
13:30 — 15:00 — выступы ансамбля Iriao, танцавальнага ансамбля «Сонечная Грузія»
15:00 — 15:30 — афіцыйнае адкрыццё «Тбілісоба»
15:30 — 17:00 — выступы ансамбля Iriao, Георгія Путкарадзэ, грузінскага шматгалосся «Швідкаца»
17:00 — 20:30 — перапынак
20:30 — 22:00 — выступы шматгалосся «Швідкаца» і Давіда Гамартэлі, Георгія Путкарадзэ, ансамбля Iriao. Прагучыць трэк «Менск з характарам» (Бакей, Shuma, Ліса, Валік)
23:00 — 24:00 — Mgzavrebi
Каментары