«Шчыра кажучы, я пакуль не ведаю, што будзе ў 10-м фільме. Калі думаць, што ўсе фільмы распавядаюць адну і тую ж гісторыю і кожная з маіх карцін — маленькі вагон у складзе аднаго лакаматыва, то я хачу зрабіць нейкі велізарны суперфільм, які закрые логіку ўсяго майго вялізнага фільма», — сказаў Таранціна на прэс-канферэнцыі ў Маскве ў сераду, піша ТАСС.
Рэжысёр неаднаразова казаў у інтэрв'ю, што пасля 10-га фільма плануе завяршыць кар'еру.
Амерыканскі рэжысёр прыехаў у РФ са сваёй карцінай «Аднойчы ў … Галівудзе».
Фільм выйдзе ў расійскі пракат 8 жніўня. Падзеі стужкі разгортваюцца ў Лос-Анджэлесе ў 1969 годзе. Яна распавядае гісторыю экс-зоркі тэлевізійных вестэрнаў Рыка Далтана і яго дублёра Кліфа Бута. Дзеянне адбываецца на фоне падзей, звязаных з бандай Чарльза Мэнсана, і забойства жонкі рэжысёра Рамана Паланскі актрысы Шэран Тэйт.
Самыя вядомыя кінастужкі 56-гадовага Таранціна — «Крымінальнае чытво», «Забіць Біла», «Бясслаўныя байструкі», «Джанга вызвалены».
Каментары