Турцыя, Чарнагорыя, Грэцыя — дзе гэтым летам адпачываюць беларускія селебрыці ФОТЫ
Гэтым летам многія беларускія артысты і спартоўцы засталіся ў Мінску: у планы ўмяшаліся Еўрапейскія гульні. Але некаторыя паспелі выбрацца ў адпачынак.
Спявачка і дызайнерка Вольга Барабаншчыкава адправілася на мора. У чэрвені былая тэнісістка выбрала для адпачынку Турцыю — пяцізоркавы курорт непадалёк ад Бодрума. «Мы знаходзімся ў такім прыгожым, спакойным месцы, што часам нават не верыцца, што гэта Турцыя», — пісала яна.
Да мора Вольга Барабаншчыкава паехала разам з дачушкай Аэлітай.
Зараз дызайнерка знаходзіцца ў Паланзе. Успамінае, як ля Балтыйскага мора праходзілі тэнісныя турніры і атрымлівае асалоду ад спеву птушак і шэпту хваляў.
Спявак Дзмітрый Калдун разам з сям'ёй выбраўся ў Чарнагорыю, адкуль выкідае пяшчотныя фоты з дачкой.
Спявачка Зена, якая сёлета прадстаўляла Беларусь на Еўрабачанні, паехала ў Ізраіль. «Я хацела думаць, што я ў піве, але не, у моры», — падпісала адно з адпускных фота 16-гадовая селебрыці.
Гімнастка Меліціна Станюта адпачывае ў Грэцыі. Дзеліцца з падпісантамі фота прыгожага захаду сонца і сваімі здымкамі ў купальніку на пляжы.
Тэлевядучая Надзея Цімафеева для адпачынку таксама выбрала Афіны. Знаёмілася з мясцовымі пляжамі і гісторыяй.
Тэлевядучы Дзяніс Кур'ян разам з дзецьмі выбраўся ў Берлін. «Адкрываць наноў з дзецьмі гарады, у якіх ужо, здавалася б, усё ведаеш, — клёвая задума», — падзяліўся ён.
Яшчэ адна вядучая беларускага ТБ Люцыя Герашчанка — больш вядомая многім як Люся Лушчык — адпачывае ў Венецыі. Мяркуючы па сацсетках, з культурнай праграмай: экскурсіі, канцэрт Вівальдзі.
Каментары