Здарэнні2828

У мінскім шматпавярховіку 12-гадовую дзяўчынку пакусаў пацук

У пад'ездзе шматпавярховіка ў 2-м завулку Баграціёна, 19, дзіця пакусаў пацук. Цяпер дзяўчынка ў лякарні, дзе праходзіць курс прышчэпак ад шаленства, піша Tut.by. Пра тое, як гэта адбылося, распавядаюць бацькі.

Увечары ў пятніцу, 26 кастрычніка, 12-гадовая дзяўчынка вярталася дадому са школы. На восьмым паверсе, выйшаўшы з ліфта, яна ўбачыла пацука, які вылез са смеццеправода. Школьніца падышла да яго з цікаўнасці, а пацук скокнуў на дзіця і ўкусіў за палец.

Бацька пацярпелай дзяўчынкі Сяргей кажа, што пасля ўкусу пацука дачка спалохалася і некалькі гадзін не распавядала бацькам пра тое, што адбылося. Калі дарослыя ўсё ж даведаліся, што здарылася, раніцай павезлі яе ў шпіталь. Цяпер дзяўчынка праходзіць курс прышчэпак ад шаленства, які расцягнецца на 90 дзён.

«Прытым яшчэ за некалькі дзён да гэтага было некалькі выпадкаў, калі пацукі бегалі па паверхах. Больш за тое, суседзі штукі чатыры самі забілі», — кажа Сяргей.

Паводле яго слоў, пацукі падымаюцца на верхнія паверхі менавіта па смеццеправодзе.

«Шмат разоў звярталіся ў ЖЭС, апошні — літаральна за два ці тры дні да гэтага выпадку. Яны правялі нейкую спробу дэзынфекцыі. Але пацукі ў нас ва ўсім доме ўжо некалькі гадоў, суседзі два гады пішуць і просяць што-небудзь зрабіць. Але нічога не робіцца. Як бачыце, дайшло да таго, што пацукі пачалі нападаць», — распавядае мінчук.

Сяргей кажа, што ў бальніцы пра тое, што здарылася, паведамілі ў санэпідэмстанцыю Партызанскага раёна і мясцовую адміністрацыю.

«Спадзяюся, пасля гэтага сітуацыя зменіцца не толькі ў нашым пад'ездзе, але і ва ўсім доме», — кажа бацька пацярпелай дзяўчынкі.

Каментары28

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

Аўстралія забароніць падлеткам да 16 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна7

Алепа за тры дні? Сірыйскія паўстанцы ўвайшлі ў найбуйнейшы горад Сірыі. Эрдаган ізноў усадзіў ятаган у спіну Пуціна

Галоўнае
Усе навіны →