Улада2929

Статкевіч: Мы будзем супрацьдзейнічаць незаконнаму рэферэндуму

Мікола Статкевіч распавёў belsat.eu пра свае палітычныя планы на бліжэйшы час. Перадусім, ён акцэнтуе ўвагу на супрацьдзеянні рэферэндуму, які, імаверна, рыхтуюць улады.

Сем заяўнікаў ад сямі арганізацыяў, сярод якіх Партыя БНФ, Рух «За свабоду» і іншыя, на мінулым тыдні звярнуліся ў Менгарвыканкам з просьбай дазволіць мітынг і шэсце на 26 красавіка. У гэты дзень беларуская апазіцыя традыцыйна праводзіць Чарнобыльскі шлях. Адказу гарадскіх уладаў пакуль няма.

«Ужо гадоў дзесяць ніхто не дазваляе сабрацца людзям ля Акадэміі навук, максімум — збор ля кінатэатру «Кастрычнік». Пад лесвіцай яны будуць нешта балбатаць, а зверху за імі будуць сачыць міліцыянты. Пагаджацца на такія ўмовы — значыць, не вельмі сябе паважаць. Але давайце дачакаемся адказу Менгарвыканкаму, а потым будзем каментаваць фармат», — адказаў Статкевіч.

Паводле яго словаў, галоўнай палітычнай падзеяй, ад якой варта адштурхоўвацца, з’яўляецца рэферэндум.

«Мы будзем супрацьдзейнічаць незаконнаму рэферэндуму. Калі да 26 красавіка стане вядомая дата і вынесеныя на галасаванне пытанні, мы скарыстаемся для пратэсту ў тым ліку Чарнобыльскім шляхам», — гаворыць ён.

Статкевіч не адмаўляецца і ад правядзення 1 траўня акцыі супраць рэферэндуму, але падрабязнасці пакуль не раскрывае.

«Адзінае, чаго баіцца ўлада, адзіны сродак супраць яе, які мае грамадства — гэта масавы пратэст. Ён не толькі падрывае саму ўладу, але і разбурае яе канструкцыі пра лібералізацыю, падрыхтаваныя для Захаду. Калі на рэферэндуме паставяць пытанне аб падаўжэнні прэзідэнцкага тэрміну, то 7 гадоў могуць пачаць лічыць ад моманту рэферэндуму. Значыць, наступныя выбары адбудуцца толькі ў 2025 годзе», — мяркуе палітык.

У інтэрв’ю belsat.eu Статкевіч пералічыў «галоўныя прыкметы таго, што рыхтуецца рэферэндум».

«Па-першае, ідзе штучны разагрэў эканомікі шляхам улівання грошай у некаторыя прадпрыемствы. Па-другое, дыскрэдытацыя пратэсту рукамі персон, якія выступаюць за паляпшэнне рэжыму. Яны ж і правялі маштабную акцыю па дыскрэдытацыі пратэставага шэсця 25 сакавіка. Улада таксама праверыла СМІ на лаяльнасць, асабліва тыя, якія працуюць у беларускім сегменце інтэрнэту. Зачыстка інфармацыйнага поля атрымалася. Я маю на ўвазе выпадкі, калі недзяржаўныя СМІ перадавалі абразлівыя выказванні гэтых персонаў на адрас прыхільнікаў шэсця», — кажа Статкевіч.

Каментары29

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова14

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Усе навіны →
Усе навіны

У навагоднюю ноч ахова рэстарана ў цэнтры Варшавы збіла двух беларусаў61

«Столькі найлепшых мы не гублялі з 2022 года». Z-блогеры перажываюць пра два збітыя Мі-83

Расследавальнікі назвалі імёны 90 тысяч расіян, якія загінулі на вайне з Украінай1

Саннікаў: Калі ўсе палітвязні будуць вызваленыя, я буду першым, хто скажа, каб здымалі ўсе санкцыі20

Сям'ю будуць ставіць на ўлік як «сацыяльна небяспечную», калі ў бацькоў была палітычная адміністратыўка11

«Забойствы ў адным будынку», «Рыплі», «Сёгун». Топ серыялаў, якія выйшлі ў гэтым годзе

Топ-5 валют, якія былі самымі прыбытковымі ў 2024 годзе2

Памёр экс-прэзідэнт Эстоніі, пры якім краіна здабыла незалежнасць1

Год беларускай мовы ад Крутога адкладваецца. Будзе Год добраўпарадкавання краіны6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова14

Чыноўнікі прагаварыліся, што ў Беларусі засталося толькі 8,8 мільёна чалавек? Гэта няправільная выснова

Галоўнае
Усе навіны →