Меркаванні1414

Больш патрыяршага прадстаўніка ў Беларускім экзархаце не будзе?

Піша Анатоль Сідарэвіч.

Не ўсе назіральнікі звярнулі ў свой час увагу на тое, што маскоўскі патрыярх Кірыл, маючы ў Беларусі свайго экзарха (намесніка ў тым сэнсе, у якім гэтае слова ўжываецца ў рускай мове), у 2015 годзе накіраваў у нашу краіну свайго адмысловага прадстаўніка, якога некаторыя назвалі, на блатны манер, «смотрящим».

Пасаду прадстаўніка патрыярха Кірыла ў Беларускім экзархаце заняў даволі малады (нарадзіўся ў 1975 годзе) ігумен Васіян (Змееў), кандыдат багаслоўя, былы прарэктар па выхаваўчай працы Маскоўскіх духоўных акадэміі і семінарыі. Тыя, хто звярнуў увагу на прыезд ігумена Васіяна ў Мінск, звязвалі яго прызначэнне на такую ўнікальную пасаду з заявай экзарха Паўла аб патрэбе большай самастойнасці для Праваслаўнай Царквы ў Беларусі. Маўляў, манаха прыслалі сачыць, каб Павел і тутэйшыя архірэі не выкінулі якое каленца.

І вось, 7 сакавіка Сінод РПЦ вырашыў вызваліць ігумена Васіяна ад пасады ды накіраваць яго настаяцелем падвор’я («паслом») РПЦ у г. Сафію (Балгарыя). Гэтую пасаду былы прадстаўнік патрыярха Кірыла ў Мінску будзе займаць замест архімандрыта Піліпа (Васільцава), якога з Сафіі перавялі на такую ж пасаду ў Бейрут (Ліван).

Назіральнікі гадаюць, ці не звязаны перавод архімандрыта Піліпа з вынікамі нядаўняга візіту патрыярха Кірыла ў Балгарскую Праваслаўную Царкву. (Пра скандал, які ўчыніў у Сафіі сваімі выказваннямі Кірыл, цяпер шмат пішуць і гавораць, асабліва ў Расіі і Балгарыі. А віцэ-прэм’ер Балгарыі публічна назваў Кірыла другарадным агентам КГБ Міхайлавым і прыгадаў яму аферы з увозам у Расію цыгарэт і віна на мільярды рублёў.)

Нам, грамадзянам Беларусі, скандальныя паводзіны Кірыла на тэрыторыі аўтакефальнай Балгарскай Царквы падказваюць, ШТО ён можа дазволіць сабе ў кантактаванні з падначаленымі яму іерархамі з Беларусі. Недарма ж пішуць, што ў РПЦ усталёўваецца цяпер рэжым папізму. Але больш цікава было б ведаць, што будзе з інстытутам прадстаўніка маскоўскага патрыярха ў Беларускім экзархаце. Справа ў тым, няма інфармацыі пра тое, каго прызначылі на месца ігумена Васіяна. З гэтага робім выснову: ці то пасада прадстаўніка вакантная, ці то яе моўчкі скасавалі. Калі праўда другое, то можна зрабіць адазначную выснову: Кірылу, вярхам РПЦ удалося ўтаймаваць нясмелы парыў экзарха Паўла і тутэйшага епіскапату да большай самастойнасці. Калі можна так сказаць, Маскве ўдалося накінуць аброць. Праўда, мы ведаем, што кожная аброць пераціраецца і становіцца нягоднай. Адно што на гэта патрабуецца пэўны час.

Каментары14

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання4

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

«Расія не здольная напоўніцу скарыстацца з захопу Вуглядара, яе рэсурсы абмежаваныя» — генерал Бэн Ходжэс

У Маскве за паклёп на Лукашэнку судзяць палітолага Суздальцава. Пагражае да 5 гадоў26

БФФ прэзентавала новую форму нацыянальнай зборнай. Не абышлося без налёту сілавікоў9

Генсак НАТА заклікаў членаў альянсу ігнараваць ядзерныя пагрозы Пуціна1

У міліцыі расказалі, за што будуць караць квадробераў5

Расійскія МіГ-31К ужо не ў Беларусі?1

Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Паўночнакарэйскія войскі ўжо на тэрыторыі Украіны — The Washington Post

«Квадроберства ў Беларусі існуе даўно». Найлепшыя твіты тыдня8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання4

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →