Музыка11

Канцэрт памяці Міхала Анемпадыстава з удзелам Вольскага, Камоцкай і Вайцюшкевіча ВІДЭА

Новае выданьне праграмы Belsat Music Live прысьвечанае памяці аднаго з пачынальнікаў беларускай рок-паэзіі.

24 студзеня пайшоў у іншы сьвет Міхал Анемпадыстаў. Гэта быў чалавек неверагоднай энэргетыкі, мяккі, далікатны, адукаваны, шляхетны. Дзякуючы яму і ягоным песьням шмат хто зачараваўся беларускай мовай, музыкай, гісторыяй, культурай… 

Міхал — адзін з тых, хто пачаў беларускую рок-паэзію. Свае першыя тэксты ён напісаў у сярэдзіне 80-х. Першую ягоную песьню выканаў Ігар Варашкевіч у складзе гурта «Бонда» у 1986-м. У 90-х на ягоныя словы шмат песень запісала Кася Камоцкая і гурт «Новае Неба».

Свае самыя дзівосныя тэксты пра настаўніка Рагойшу, Юзіка, Казіка, Аліцыю, Адэльку ды іншых жыхароў уяўнага міжваеннага памежнага мястэчка ў сярэдзіне 90-х Міхал уклаў у «Народны альбом». Менавіта з «Народнага альбому» бярэ пачатак сольная кар’ера Зьмітра Вайцюшкевіча. Міхал прапанаваў маладому музыку, які тады выступаў на бэк-вакале ў гурце «Палац», выканаць нумар «Аргентынскае танга».

У другой палове 90-х у Міхала Анемпадыстава склаўся плённы дуэт зь Лявонам Вольскім. Пік іх супрацы —«Народны альбом», да якога Міхал напісаў тэксты, а Лявон - музыку.

Таксама ён напісаў яшчэ некалькі знакавых песень для гурту IQ48. Адна зь іх — «Сьвятло ў цемры» стала галоўным гітом гурта IQ48. 

Госьці адмысловага выданьня Belsat Music Live — Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі — падзеляцца ўспамінамі ды сыграюць песьні Міхала.

Каментары1

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Оршы хлопец фоткаўся з беларускімі зоркамі і падтрымліваў «СВА». А яго асудзілі за экстрэмізм3

Беларус пра ўмовы ў лагерах для ўцекачоў: Калі маеш досвед, то разумееш, што ўсё можа быць і кепска, і сумна9

Колькі можна з'есці мандарынак, каб не было наступстваў2

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі9

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

«Дажынкі». Загадка падзабытай карціны Рушчыца8

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →