Грамадства5555

Марзалюк пра НТВ: «Гэтыя людзі павінны стаць персонамі нон-грата і ніколі не перасекчы межаў Беларусі»

На тэлеканале АНТ выйшла ў эфір ток-шоу «Наша жыццё» з вядучым Дзмітрыем Бачковым. На гэты раз гаворка зайшла пра перадачу «Месца сустрэчы» на тэлеканале НТВ, дзе абмяркоўвалі Беларусь. Удзельнікі расійскага шоу асабліва не сквапіліся на словы, якіх толькі эпітэтаў не атрымала Беларусь: і «няверная жонка», і параўноўвалі з самай старажытнай прафесіяй.

Ігар Марзалюк. Скрыншот з ont.by.

Вядучы Бачкоў сказаў, што ўдзел Беларусі ў саміце Усходняга партнёрства ў Брусэлі выклікаў «сапраўдную істэрыю» некаторых расійскіх СМІ. І праходзіць міма такіх папрокаў не выпадае. У студыю быў запрошаны кіраўнік кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў, які быў у эфіры НТВ. Бачкоў параўнаў паводзіны Дзмітрыева ў эфіры «Месца сустрэчы» са «штатным прапагандыстам».

Разам з тым, Бачкоў падкрэсліў, што запрашаць у перадачу толькі прадстаўніка апазіцыі было няправільна. Гэта ўсё адно, каб у эфіры АНТ пра Расію разважалі толькі Навальны і Сабчак.

Намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч заклікаў «забывацца на свае палітычныя погляды», калі нехта едзе на такія перадачы. «І не толькі ў Расіі, але і ў ЕС. Усё, што прагучала на НТВ ад пачатку да канца, хлусня. Гэта адбывалася на фоне таго, што на саміце Усходняга партнёрства Беларусь абараняла інтарэсы Расіі. Яны апускаюцца да бруду і хлусні».

Выразную пазіцыю заняў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк: «МЗС павінна даць ясны і канкрэтны сігнал. Гаспадарам Норкіных і іншых растлумачыць, што трэба трымаць на кароткім павадку. Яны павінны стаць персонамі нон-грата і ніколі не перасякаць межаў краіны».

З Расіі на эфір АНТ быў запрошаны філосаф Андрэй Акара, які сказаў, што «здзіўлены таму, што ў Беларусі здзіўленыя такім паводзінам расійскіх тэлеканалаў». Чаму так адбываецца, спыталіся ў Акары?

«Бо такая структура імперскай ідэалогіі, імперскага погляду на рэчы, у тым ліку постсавецкай прасторы», — адказаў Акара.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў са станоўчага боку адзначыў, што такія перадачы з’явіліся на беларускім тэлебачанні, але перажываў, ці не занадта позна. «Ці не спазніліся мы?» — задаваўся пытаннем Кастусёў.

«Не спазніліся, Грыгорый», — быў яму адказ ад лідара прадзяржаўных камуністаў Георгія Атаманава. Далей Атаманаў гаварыў зусім нязвыклыя для сябе рэчы: «Газ яны нам перакрывалі, цэны ўстанаўлівалі, казалі, каго прызнаць, а каго — не. Мы што, павінны цалкам згубіць уласны розум і самастойнасць?»

Калі расійскі пісьменнік Уладзімір Еранасян паспрабаваў даказаць, што Расія па-ранейшаму — наш галоўны сябра і партнёр, Алег Гайдукевіч і палітолаг Вадзім Баравік яго проста закрычалі.

«Пра што вы кажаце, якія персоны нон-грата? Мы сябры, найлепшыя на свеце сябры. Давайце глядзець па ўчынках, а ўчынкі такія, што тавары беларускіх вытворцаў прадаюцца ў Расіі», — казаў Еранасян.

«Яны нас называлі амаль матным словам», — крычаў Баравік. «Вы прапануеце маўчаць? Гэта ідзе ў шкоду беларуска-расійскім адносінам», — перакрыкваў таго Гайдукевіч.

Каментары55

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Грабуць вазкамі». У Віцебску прадпрымальнікі са згарэлага гандлёвага цэнтра прадаюць выратаваны тавар на вуліцы19

У Пружанскім раёне выпадкова застрэлілі паляўнічага4

У аграгарадку пад Маладзечнам з-за перабояў з электрычнасцю загараюцца ацяпляльныя катлы?6

Вялікабрытанія ўпершыню пратэсціравала радыёхвалевую сістэму супрацьпаветранай абароны. Што гэта такое?3

У якія еўрапейскія краіны ездзілі беларусы ў 2024 годзе?3

Азербайджанскі дэпутат: Расія павінна выбачыцца за атаку на самалёт Баку — Грозны10

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»9

Разведка Паўднёвай Карэі: УСУ ўзялі ў палон паўночнакарэйскага салдата2

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?9

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →