Пасол Сурыкаў пра Дзень Волі: Беларускія ўлады купіравалі пратэсты «без асаблівага хамства»
У Дзень Волі і 26 сакавіка беларускія ўлады «не далі здарыцца негатыву». Пра гэта пасол Расіі Аляксандр Сурыкаў заявіў на прэс-канферэнцыі з нагоды Дня яднання Беларусі і Расіі 30 сакавіка ў Мінску.
Сурыкаў падтрымаў пазіцыю беларускіх уладаў напярэдадні 25 сакавіка.
— Беларускія ўлады купіравалі правядзенне маршу пратэсту 25 сакавіка і не далі магчымасці здарыцца негатыву, — лічыць пасол.
— Без хамства асаблівага, без грубасці, без газаў купіравалі. Але аказваецца, гэта недэмакратычна. Але на плошчы толькі рэвалюцыя спее. Там нічога ніколі не дасягаецца. Ёсць іншыя формы, форумы, — дадаў Сурыкаў.
Каментары