Здарэнні101101

«Хацеў выклікаць прастытутку і з’есці яе» — у Мінску судзяць 18-гадовага хлопца з бензапілой АНЛАЙН, ФОТА

А 10-й раніцы ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над 18-гадовым Уладзем Казакевічам.

Вось твар чалавека, які рэзаў людзей бензапілой. Фота Сяргея Гудзіліна.

Улад Казакевіч - той самы хлопец, які ў кастрычніку 2016 года прыйшоў з бензапілой і сякерай у ГЦ «Новая Еўропа» і забіў там прадавачку. Мог бы і іншых парэзаць, але знайшоўся хлопец-прадавец, які яго паваліў і скруціў.

Казакевіча абвінавачваюць паводле некалькіх артыкулаў, у тым ліку вінавацяць у забойстве і падрыхтоўцы да забойства. Яму пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Расстраляць ці асудзіць на пажыццёвае Казакевіча не могуць — на момант злачынства Улад быў непаўналетнім.

Экспертыза паказала, што падчас злачынства хлопец усведамляў, што робіць. Следства высветліла, што за некалькі дзён перад забойствам у гандлёвым цэнтры, Улад Казакевіч прыходзіў з бензапілой ва ўніверсітэт (ён вучыўся ў МІПСА, адкуль быў адлічаны). На шчасце, інструмент проста не завёўся.

Але ж завёўся ён увечары 8 кастрычніка 2016 года, калі Улад нападпітку прыйшоў у ГЦ «Новая Еўропа». Ён паспрабаваў напасці на жанчыну, тая збегла, тады хлопец кінуўся на іншую — два разы ўдарыў яе бензапілой. Інструмент заглух. Хлопец дастаў з чахла ад гітары сякеру і некалькі разоў дабіў параненую. 43-гадовая жанчына сканала на месцы. У яе засталася дачка-інвалід. Сёння яна прысутнічае ў судзе, для яе працуе сурдаперакладчык.

Затым Казакевіч параніў яшчэ дзвюх жанчын. Пасля чаго яго скруціў хлопец.

Пацярпелымі ў крымінальнай справе праходзяць тры жанчыны, якіх атакаваў Казакевіч, і дачка загінулай.

Каментары101

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»22

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»22

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →