Доктар адмовіўся лячыць старога чалавека за тое, што ён не зняў у кабінеце цюбецейку.
У Набярэжных Чалнах суд прыгаварыў да шасці гадоў і трох месяцаў калоніі строгага рэжыму пенсіянера 86-гадовага Місбаха Сахабутдзінава, які застрэліў доктара паліклінікі ў снежні 2015 года.
Прэс-сакратар суда патлумачыла, што пры вынясенні прысуду былі ўлічаныя «станоўчыя характарыстыкі пенсіянера і той факт, што ён мае хранічныя захворванні», аднак «змякчальных абставінаў аказалася недастаткова для прызначэння яму ўмоўнага пакарання».
Суд таксама абавязаў Сахабутдзінава выплаціць дачцэ забітага 300 тысяч расійскіх рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.
Місбах Сахабутдзінаў застрэліў доктара-траўматолага Андрэя Жалязнова ў снежні 2015 года на парозе паліклінікі ў Набярэжных Чаўнах. Забойства было здзейснена з дапамогай самаробнай стрэльбы, замаскіраванай пад кій.
Матывам злачынства стала неаказанне доктарам медыцынскай дапамогі пенсіянеру ў 2008 годзе. Тады доктар не стаў лячыць пацыента з-за таго, што той адмовіўся зняць у кабінеце паліклінікі цюбецейку. Першую спробу забойства Сахабутдзінаў пачаў у 2014 годзе, аднак зброя дала асечку.
Каментары