Свет3030

Расійскі суд асудзіў Надзею Саўчанка да 22 гадоў зняволення, назваў як матывам «нянавісць да рускамоўных людзей»

Надзея Саўчанка прызнана вінаватай у гібелі расійскіх журналістаў, а таксама незаконным перасячэнні расійскай мяжы. Злачынства яна здзейсніла па матывах нянавісці да рускамоўных людзей, заявіў суд.

Расійскі суд прызнаў украінскую лётчыцу Надзею Саўчанка вінаватай. Такое рашэнне прыняла тройка суддзяў Данецкага гарадскога суда на чале са старшынёй Леанідам Сцепаненкам. Зрэшты, назваць тэрмін пакарання суддзя яшчэ не паспеў, бо Саўчанка пачала спяваць, заглушыўшы яго голас. Ён абвясціў пяціхвілінны перапынак. Толькі пасля перапынку прагучаў прысуд: 22 гады зняволення.

Суд вырашыў, што віна Саўчанка пацвярджаецца шматлікімі сведчаннямі і вынікамі экспертыз. З довадамі абароны аб невінаватасці Саўчанка суд не пагадзіўся. Яе алібі было прызнана непереканаўчым. Акрамя таго, суд назваў супярэчлівымі паказанні сведак і экспертаў, якія выступілі на карысць украінскага афіцэра, а таксама прапанаваныя абаронай рэчавыя доказы.

Абвяшчэнне прысуду заняло два дні. У аўторак Саўчанка, як і ў панядзелак, працягвала спрачацца з прыставамі і смяяцца з некаторых фармулёвак зачытанага прысуду. Толькі аднойчы, калі суддзя заявіў аб супярэчлівасці яе паказанняў, падсудная пачала абурацца ўсур'ёз. Адвакаты зрэдку абмяркоўвалі са сваёй падабароннай словы суддзі, але большую частку часу абаронцы правялі, вывучаючы свае мабільныя тэлефоны.

У журналістаў узніклі праблемы з асвятленнем суда. Некаторыя прадстаўнікі прэсы скардзіліся, што не могуць трапіць у залу, бо паліцэйскія і судовыя прыставы ладзяць залішнія праверкі і пры ўваходзе ў будынак прапускаюць, у першую чаргу, праціўнікаў Саўчанка.

Абвінавачванне ў ходзе спрэчак прасіла для ўкраінскай ваеннаслужачай 23 гады калоніі агульнага рэжыму.

Па версіі следства, Саўчанка датычная да гібелі двух расейскіх журналістаў у Луганскай вобласці Украіны ў 2014-м годзе. Следчыя сцвярджаюць, што яна карэктавала кірунак артабстрэлу, ахвярамі якога сталі расіяне. Акрамя таго, яе абвінавачвалі ў незаконным перасячэнні расійскай мяжы.

Саўчанка не прызнае сваёй віны. Яе абарона сцвярджала на судзе, што абвінавачаная трапіла ў палон раней, чым загінулі расіяне. Адвакаты падсуднай сказалі ў панядзелак, што яна не будзе абскарджваць прысуд. У той жа час, яны выказалі ўпэўненасць, што рашэнне суда будзе насіць абвінаваўчы характар.

Каментары30

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

У доме Джэка Нікалсана заўважылі карціну, падобную да «Евы» Суціна. Што за яна?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →