Грамадства44

ФСАН патрабуе 14 млн з іпэшніка, які 14 гадоў не атрымлівае прыбытку з прадпрымальніцкай дзейнасці

Апошнія два гады Сяргей Кудрашоў працуе па дамове падраду, спраўна пералічвае ў Фонд сацабароны ўнёскі, але яго прымушаюць заплаціць паўторна, бо ён зарэгістраваны і як індывідуальны прадпрымальнік.

ІП Сяргей Кудрашоў зарэгістраваў у 2001 годзе. Як іпэшнік ён прапрацаваў менш за год. Праект, па якім ён заключыў дамову, скончыўся, і больш прадпрымальніцкая дзейнасць прыбытку яму не прыносіла. Аднак заяву не ліквідацыю мужчына не падаваў - думаў, яшчэ знойдзецца праца.

«Гэта цяпер трэба ўсяго некалькі дзён, каб зарэгістраваць ІП. А па тых часах гэта было даволі турботная справа, — кажа ён. — Таму заяву ў падатковую я не падаваў, статус прадпрымальніка нічым мяне не абцяжарваў».

Аднак у 2014 змянілася заканадаўства. Цяпер усе прадпрымальнікі, незалежна ад таго, атрымліваюць яны прыбытак ад сваёй дзейнасці ці не, абавязаны пералічыць унёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. За год набягае больш за 7 млн рублёў.

«Я думаў, мяне гэта не тычыцца, паколькі я спачатку працаваў па працоўнай дамове, а апошнія два гады па дамове падраду. Увесь гэты час працадаўца пералічваў за мяне ў ФСАН 35% ад заработнай платы, - распавядае Сяргей. - Аднак, калі я ўсё ж такі падаў дакументы на ліквідацыю, з ФСАН прыйшоў ліст, што я ім павінен больш за 13,5 млн. рублёў плюс пяню 800 тысяч рублёў. Маю працу па дамове падраду, а адпаведна і ўнёскі за гэты перыяд, яны ў разлік браць не хочуць».

Па законе, калі прадпрымальнік паралельна працуе ў іншай арганізацыі, унёскі за яго можа пералічваць працадаўца. Тады паўторна нічога плаціць не трэба. Аднак гэтае правіла распаўсюджваецца толькі на працоўныя адносіны, да якіх праца па дамове падраду не адносіцца, растлумачылі БелаПАН у Цэнтральным апараце ФСАН.

Сяргей некалькі разоў звяртаўся ў Першамайскі аддзел Мінскага ўпраўлення Фонду з пытаннем, чаму ён як ІП павінен плаціць двойчы.

«Мне патлумачылі, што дзейнасць па дамове падраду яны расцэньваюць як другую працу, а вось ІП як асноўную, хоць па факце грошай з прадпрымальніцтва я ўжо вельмі даўно не атрымліваю, - кажа мужчына. - У выніку я павінен заплаціць двойчы, інакш апішуць маю маёмасць!»

У бліжэйшы час Кудрашоў збіраецца пагасіць запазычанасць, хоць спадзяецца, што 800 тысяч выстаўленай пяні яму ўдасца адсудзіць. «Мне не паведамлялі аб запазычанасці. У Фондзе няма дадзеных, што на мой адрас адпраўлялі ліст. Так што па гэтым пытанні, думаю, будзе яшчэ разгляд».

Сяргей Кудрашоў звярнуўся і ў Канстытуцыйны суд. Ён лічыць, што варта ліквідаваць прабелы ў заканадаўстве.

«Ва ўказе аб дармаедстве мы ўлічаныя. Калі працуеш па дамове падраду, плаціць збор не трэба. А вось у плане адлічэнняў у Фонд сацабароны ёсць недапрацоўка, — мяркуе ён. — З аднаго боку праца па дамове падраду не з'яўляецца працоўнымі адносінамі, інакш з мяне як ІП не бралі б паўторна ўнёскі, але з іншага боку, я вымушаны выплачваць унёскі ў ФСАН як з працоўнай дзейнасці. Дзе справядлівасць? Я ж не прагуляў, працаваў, пералічваў усе сумы!»

Пазбегнуць «падвойнага ўнёску» можна было б, калі б прадпрымальнік своечасова падаў заяву аб спыненні дзейнасці.

«У Фондзе мне сказалі, што ўсе мае ўнёскі ўлічаць пры налічэнні бальнічных і ў наступным пенсіі, — кажа Кудрашоў. — Аднак на працоўны стаж гэта ніяк не паўплывае. Нашы органы ўлічваюць толькі запісы ў працоўнай кніжцы».

У Фондзе сацабароны адмовіліся даць БелаПАН інфармацыю, колькі іпэшнікаў пералічылі ўнёскі, нягледзячы на тое, што ў 2014 годзе яны не атрымалі прыбытку з прадпрымальніцкай дзейнасці.

Вядома толькі, што на 1 кастрычніка 2015 у Беларусі было зарэгістравана амаль 333 тысячы ІП.

Каментары4

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр «чорны палкоўнік» Віктар Алксніс1

Кім быў мужчына, які ўехаў у натоўп людзей у Новым Арлеане3

Памерла «Жанчына-котка» — амерыканская свецкая львіца, якая стала вядомай як ахвяра пластычнай хірургіі

Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?20

У Жыровіцах ставяць новыя пазалочаныя іканастасы ў рускім стылі. Барочны іканастас царкоўнікі спісалі ў музей22

Беларусы сталі меней ездзіць у Літву — статыстыка3

Гоншчыка Формулы-1 Мазепіна, сына мільярдэра беларускага паходжання, абвінавачваюць у згвалтаванні эскортніцы23

Ціханоўская адказала на навагодні зварот Зяленскага33

Купалавец Дзмітрый Есяневіч адказаў, ці пагадзіўся б цяпер зняцца ў расійскім серыяле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць1

Беларускія банкі ўдала спекулююць на дыспарытэце ставак з Расіяй. Расіяне нам двойчы прыплачваюць

Галоўнае
Усе навіны →