Я рашуча асуджаю палітычна матываваныя затрыманьні і расправу зь беларускімі грамадзянамі, якія мірна выказваюць сваю прыхільнасьць да каштоўнасьцяў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека.
Hans‑Gert Pottering |
«Выкарыстаньне беларускімі ўладамі гвалту супраць мірных дэманстрантаў і ціск на незалежных журналістаў супярэчаць фундамэнтальнаму праву на свабоду слова і выказваньня і несумяшчальныя з асноўнымі дэмакратычнымі правамі», — заявіў сёньня кіраўнік Эўрапарлямэнту Ганс‑Герт Пётэрынг.
Ён выказаў сваю моцную заклапочанасьць з нагоды таго, што затрыманыя актывісты апазыцыі, якія ўзялі ўдзел у мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, і журналісты былі пакараныя арыштамі да 15 сутак або вялізарнымі штрафамі. Кіраўнік Эўрапарлямэнту таксама абураны тым, што КДБ пачаў перасьлед незалежных журналістаў.
«Я рашуча асуджаю палітычна матываваныя затрыманьні і расправу зь беларускімі грамадзянамі, якія мірна выказваюць сваю прыхільнасьць да каштоўнасьцяў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека. Эўрапейскі парлямэнт выказвае сваю салідарнасьць з усімі, хто абараняе свабоду і дэмакратыю», — зазначыў Ганс‑Герт Пётэрынг.
Фота poettering.eu
Каментары