Эканоміка

Лукашэнка: Даставайце з кішэняў грошы і сканчайце гэтыя комплексы

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па аднаўленні вытворчасці аб'ёмаў свініны ў краіне.

Ён, у прыватнасці, падкрэсліў, што неабходна цалкам укамплектаваць комплексы, пабудаваныя ў 2013-2014 гадах. Паводле яго слоў, недаўкамплектаванасць гэтых комплексаў падобна злачынству.

Ёсць і праблема тэрытарыяльнай раз'яднанасці, калі ў адной гаспадарцы няма памяшканняў для адкорму парсючкоў, а недзе комплексы пустуюць. 

Лукашэнка запатрабаваў паскорыць завяршэнне будаўніцтва новых комплексаў. «Не чакайце, што нехта прыйдзе і вам пабудуе. Даставайце з усіх кішэняў грошы і сканчайце гэтыя комплексы», — сказаў ён.

Месцы для адкорму, якія адсутнічаюць, можна атрымаць за кошт будаўніцтва хуткаўзведзеных каркасна-тэнтавых ангараў.

Прычым вырашаць гэтую задачу трэба цяпер, пакуль не наступіла зіма.

«Таму неадкладна, калі вы прынялі рашэнне, пачынайце аднаўляць, прытым за капейкі, ніхто вам вялікіх грошай на гэта не дасць, такія свінагадоўчыя комплексы або фермы», — сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што навукоўцы прапрацавалі варыянты паскоранага ўзнаўлення племянных свіней. Гэтая тэма таксама сёння абмяркоўваецца на нарадзе.

Што тычыцца эпізаатычнай сітуацыі ў свінагадоўлі, то прайшло прайшло крыху больш года з дня правядзення нарады, на якой мы яе разглядалі і выпрацоўвалі меры па барацьбе з вірусным захворваннем свіней, — нагадаў кіраўнік дзяржавы. — Тады вызначыліся, што і як трэба рабіць. У прыватнасці, ліквідаваць ачагі гэтай заразы і крыніцы захворвання ў дзікай прыродзе. Прычым, зачышчаючы ачагі, трэба па-чалавечы ставіцца да людзей, чые інтарэсы гэта закране».

Лукашэнка дадаў, што павінны быць таксама беражлівыя адносіны да прыроды і жывёлаў. Ён перасцярог ад бяздумнага стаўлення ў гэтым пытанні:

«У нас так: пайшлі фронтам, дзе не атрымліваецца адстрэліць дзіка — спалім лес, высечам яго».

Паколькі гэтая праблема тычыцца не толькі Беларусі, а многіх іншых краін, яе трэба вырашаць комплексна.

Каментары

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка1

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

У карыстальнікаў з Беларусі з'явіліся праблемы з доступам да Viber2

Башар Асад упершыню пракаментаваў сваю адстаўку12

Стартап з беларускімі каранямі Yotewo прыцягнуў $250 000 ад брытанскага інвестфонду

Азаронак заявіў, што пажар у Віцебску можа быць звязаны з «жаданнем разгайдаць Беларусь перад выбарамі»8

«Дзверы ляжалі ўнутры кабінета». У польскім Гданьску двойчы абакралі салон прыгажосці беларускі2

Расія не выключае ўзброенага канфлікту з НАТА ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе7

18-гадовая гімнастка, якую трэніруе беларуска, стала спартоўкай года ў Германіі

Чаму растуць чэргі з фур на мяжы? Прычына не толькі ў навагодніх святах3

Свойская качка пасялілася ў вадаёме парку Уручча3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка1

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →