Грамадства11

У карыстальнікаў з Беларусі з'явіліся праблемы з доступам да Viber

Паводле інфармацыі чытачоў Devby.io, у Viber, у прыватнасці, стала немагчыма адпраўляць і атрымліваць паведамленні. Гэтая праблема вырашаецца толькі пры ўключэнні VPN.

«Анлайнер» са спасылкай на чытачоў таксама паведамляе аб праблемах з доступам да сэрвісаў Viber.

Мяркуючы па паведамленнях, месенджар не працуе ці працуе са збоямі ў абанентаў ByFly, але адзінкавыя скаргі на нізкую якасць сувязі паступаюць і ад абанентаў A1.

У тэхпадтрымцы ByFly «Анлайнеру» пацвердзілі наяўнасць праблемы, аднак запэўнілі, што з боку аператара ніякіх збояў няма, і рэкамендавалі звярнуцца ў падтрымку карыстальнікаў Viber.

Скаргі на працу Viber сталі паступаць пасля блакавання месенджара ў Расіі. 

Каментары1

  • Jaska Gospodar
    16.12.2024
    viber eto dawno wsech raduet *wysokim* kaczestom swiazy

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ6

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Браславам затрымалі мужчыну, які абакраў царкву і некалькі дамоў1

Моўная анамалія. У адным з раёнаў Віцебшчыны толькі 1,44% школьнікаў навучаецца па-беларуску6

Усплёск раку тоўстай кішкі звязаны са снэкамі і каўбасамі — вучоныя6

Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы2

У панядзелак чакаецца вятрыска. Будзьце асцярожныя!

Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі: У Маскве палююць на хлеб «Нарачанскі»4

Колькі ж тут Мінска! Пра новую кнігу Заміроўскай2

90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі5

У Магілёве маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ6

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →