Грамадства22

Тры сцэнары, па якіх «Белтэлекам» стане мабільным аператарам

«Белтэлекам» разглядае тры сцэнары, па якіх можа выйсці на рынак мабільных аператараў. Пра гэта распавёў генеральны дырэктар кампаніі Аляксей Івашкін, піша ib Media.

Па словах Аляксея Івашкіна, існуюць тры мадэлі выхаду на рынак мабільнай сувязі: будаўніцтва ўласнай сеткі, арэнда сеткі (мадэль віртуальнага аператара) альбо купля дзеючага аператара.

Ён падкрэсліў, што кампанія разглядае ўсе тры магчымасці і «пралічвае эканоміку па ўсіх напрамках».

Прыняць рашэнне па найбольш прыдатнай мадэлі могуць ужо ў пачатку 2025 года.

Аляксей Івашкін удакладніў, што «ад прыняцця рашэння да ўкаранення — досыць вялікі тэрмін». Так, калі гаворка ідзе аб будаўніцтве ўласнай сеткі — на гэта спатрэбяцца гады. Што тычыцца мадэлі віртуальнага аператара, ад прыняцця рашэння да старту неабходна не менш за паўгода, прычым патрабуецца купля свайго ядра, налада інфраструктуры, заключэнне дамоваў. Трэцяя мадэль, якая прадугледжвае куплю аператара, прадугледжвае перамовы, што таксама патрабуе часу.

Па словах кіраўніка «Белтэлекама», выхад кампаніі на рынак мабільнай сувязі паўплывае на працу прадстаўленых на ім гульцоў.

Пры гэтым ён удакладніў, што «цэнавыя войны мы не хочам ладзіць», канкурэнтная барацьба, якая ёсць на рынку, гэта нармальна, бо павышае якасць узаемадзеяння з абанентамі.

У сваю чаргу міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган запэўніў, што з'яўленне новага мабільнага аператара станоўча адаб'ецца як на працы прадстаўленых на рынку кампаній, так і на абанентах. Ён удакладніў, што «сур'ёзна прапрацоўваюць, каб як мінімум для абанентаў стала лепш, як максімум — для развіцця сувязі і для кожнага з аператараў».

Раней міністр адзначаў, што зыходзячы з таго, па якой мадэлі пойдзе развіццё тэхналогіі 5G, «Белтэлекам» думае, у якім выглядзе будуць развіваць праект мабільнага аператара.

Нагадаем, кампанія «Белтэлекам» атрымала права аказваць паслугі сотавай сувязі яшчэ ў студзені 2022 года. Дарэчы, ёй належыць 51% у мабільным аператары МТС.

Каментары2

  • Bhagawan
    17.12.2024
    Zastajecca čaćviorty scenar - nacyjanalizavać usich mabilnych aperataraŭ.
  • ушлёпки
    17.12.2024
    Вы бы лучше работу dpi наладили. Из-за неё, ни у одного абонента белтелекома, скорость трафика не соответствует оплачиваемому тарифу.

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Расія не выключае ўзброенага канфлікту з НАТА ў найбліжэйшае дзесяцігоддзе7

18-гадовая гімнастка, якую трэніруе беларуска, стала спартоўкай года ў Германіі

Чаму растуць чэргі з фур на мяжы? Прычына не толькі ў навагодніх святах3

Свойская качка пасялілася ў вадаёме парку Уручча3

Затрымалі падазраваных у парушэнні пажарнай бяспекі ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску1

ГЦ «Беларусь» у Віцебску, дзе быў моцны пажар, падумваюць знесці1

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ9

Расійскі амбудсмэн прапанавала стварыць трыбунал Беларусі і Расіі, каб судзіць украінцаў за «неагенацыд»11

Еўрасаюз ухваліў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →