Грамадства22

Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік

Віцебскія рэгіянальныя выданні звярнулі ўвагу, што адзін з затрыманых па справе пажару ў гандлёвым цэнтры «Беларусь» у Віцебску 13 снежня вонкава вельмі падобны да ўладальніка гэтага цэнтра Віктара Вялюгі. 

На аператыўным відэа затрымання фігуруе чалавек у кайданках, апрануты ў тую ж вопратку, што і ўладальнік гэтага і іншых віцебскіх гандлёвых цэнтраў Віктар Вялюга падчас наведвання пажарышча.

Хоць сілавікі заблюрылі твар затрыманага, знешні выгляд астатняй часткі цела мужчыны таксама вельмі нагадвае Віктара Вялюгу. Відаць, акурат яго могуць рабіць галоўным падазраваным.

Праз дзень пасля пажару Віктар Вялюга каментаваў сітуацыю з ім, прыехаўшы на пажарышча:

«Здарылася вялікая бяда, адбылося ўзгаранне, прычыну будзе вызначаць ужо следства. Усе арандатары павінны супакоіцца, мы зробім усё неабходнае, каб людзі не засталіся без магчымасці працаваць. Камусьці будуць дадзеныя ў найбліжэйшы час месцы ў іншых гандлёвых цэнтрах», — казаў ён.

Паводле Вялюгі, у гандлёвым цэнтры будзе праводзіцца рамонт.

«Пасля рамонту, натуральна, усе змогуць вярнуцца на свае працоўныя месцы, — запэўніў ён. — Па матэрыяльных каштоўнасцях мы нейкім чынам будзем вырашаць, каб пайсці насустрач і зрабіць або наданне без арэнды памяшканняў, або кампенсаваць. Але гэта трэба ўсё глядзець».

Аднак жа кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты сёння ў Віцебску заявіў, што абгарэлы будынак гандлёвага цэнтра найхутчэй будуць не рамантаваць, а зносіць.

Каментары2

  • Ёсік
    16.12.2024
    А навошта кайданкі, ды шчэ рукі ззаду? Так, круты, зразумела, што з нясуць, але хто гэтае месца асвойваць будзе? Дзімка баскаў ці Паўлік белы?
  • Не ўсё толькі благое звязана з...
    16.12.2024
    Германія 30-х: спачатку падпал рэйхстага, потым захоп маёмасці і адпраўка ўласніка ў лагер.
    РБ 20-х: спачатку падпал маёмасці, затым абвінавачванне ўласнікаў ў нядбайным карыстанні і пасадка ў турму.
    Вучань пераўзышоў настаўніка.
    П.с. Ого, два па 8 - нават спам-фільтр падказвае што тут да чаго!

Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік2

Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік

Усе навіны →
Усе навіны

Экіпаж танкера «Валганафта-239», які пацярпеў крушэнне ў Керчанскім праліве, яшчэ не выратавалі

Беларуска расказала пра сваю працу ў анлайн— і звычайным казіно4

Сёння складанае надвор’е для кіроўцаў, магчымыя перабоі ў руху грамадскага транспарту

У Мінску жыве «сабака-швабра»1

На выезд з Беларусі на польскай мяжы стаіць гіганцкая колькасць фураў1

Актывісты стварылі інтэрактыўную карту манументальнага мастацтва Беларусі

Разбуральны цыклон ударыў па французскім архіпелагу Маёта: імаверна, загінулі сотні людзей

Лукашэнка падарыў султану Амана пісталет-кулямёт Шпагіна5

Цана біткойна зноў пабіла гістарычны максімум

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік2

Сярод затрыманых па справе пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры, верагодна, ягоны ўладальнік

Галоўнае
Усе навіны →