Грамадства

Дзяржорганы будуць абавязаныя праводзіць адкрытыя пасяджэнні

У Беларусі дзяржаўныя органы будуць абавязаныя праводзіць адкрытыя пасяджэнні з мэтай інфармавання грамадзян аб сваёй працы.
Гэта прадугледжваюць папраўкі ў закон «Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі», прынятыя дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 30 мая ў першым чытанні.

Пры гэтым прадугледжваецца, што норма будзе распаўсюджвацца толькі на рэспубліканскія органы дзяржкіравання, падначаленыя ўраду (пасяджэнні калегій гэтых органаў), і мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы (пасяджэнні выканкамаў).

На думку распрацоўшчыкаў дакумента, «менавіта на іх пасяджэннях разглядаюцца найбольш надзённыя пытанні, якія непасрэдна закранаюць правы грамадзян».
Разам з тым, мяркуюць яны, пытанні, што разглядаюцца ў вышэйшых органах улады, «носяць складаны, комплексны характар, часта патрабуюць спецыяльнай падрыхтоўкі і пільнага аналізу, і таму такія пасяджэнні не заўсёды могуць быць адкрытыя для свабоднага наведвання».

Міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей зазначыў, што законапраект распрацаваны з мэтай забеспячэння інфармацыйнай адкрытасці дзейнасці дзяржаўных органаў. Дакумент, прадоўжыў Панцялей, замацоўвае прававы рэжым службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджання. Так, даецца дакладнае вызначэнне такой інфармацыі, замацоўваецца парадак устанаўлення пераліку звестак, што адносяцца да іх.

Навэлай з’яўляецца тое, што доступ да згаданага пераліку, а таксама да парадку прастаўлення абмежавальнага грыфа «Для службовага карыстання» і вядзення справаводства па дакументах, што ўтрымліваюць службовую інфармацыю абмежаванага распаўсюджання, не можа быць абмежаваны.

Законапраект, паводле слоў Панцялея, таксама «удасканальвае спосабы распаўсюджання і прадастаўлення агульнадаступнай інфармацыі дзяржаўнымі органамі». У прыватнасці, прадугледжваецца больш шырокае выкарыстанне інтэрнэта, у тым ліку афіцыйных сайтаў дзяржаўных органаў. Будзе ўстаноўлены абавязак рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў штогод размяшчаць у сродках масавай інфармацыі і на афіцыйных інтэрнэт-сайтах звесткі пра вынікі сваёй працы.

Апрача таго, законапраект замацоўвае пералікі падстаў для адмовы ў прадастаўленні агульнадаступнай інфармацыі.

Каментары

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Камароўскі рынак ператварыўся ў сапраўднае мора ВІДЭА6

Сілавікі ў Брэсце затрымалі дырэктара кампаніі за ўдзел у пратэстах у жніўні 2020 года

У Мінску з-за патопу закрылі станцыю метро «Парк Чалюскінцаў» ВІДЭА

«У Беларусі маю музыку рэкламавала КДБ, а ў Польшчы — паліцыя». Банцар пракаментаваў сваё затрыманне ў Варшаве9

Літва развярнула на мяжы больш за 20 машын з Беларусі — у тым ліку з грамадзянкай Літвы за рулём4

Амерыканец у 14 гадоў стаў самым маладым футбалістам у гісторыі Амерыканскай футбольнай лігі

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы16

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →