Афіша

Sciana загучыць па-іншаму — 30 мая

30 мая у Мінск з сольным канцэртам едзе гурт Sciana. Берасцейцы прадставяць публіцы свой новы сінгл «Новая хваля», які папярэднічае выхаду іх трэцяга альбому. Канцэрт пройдзе ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзіць партал Tuzin.fm пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі».

Ад часу выхаду альбому «Кропка вяртання» (2010) у гурце Sciana адбылося нямала зменаў. Найперш абнавіўся склад, да музыкаў далучыўся электроншчык Валеры Сакалоў, вядомы з праектаў «Too late: Frozen» i SKLF. Вакаліст Павел Прохараў кажа, што прыход новага чалавека бясспрэчна адбіўся на гучанні яго каманды. «Альбом ужо амаль зроблены, выхад яго запланаваны на жнівень. Можа і карціць назваць гэты дыск найлепшым у нашай дыскаграфіі, але казаць гэтага не будзем, бо ведаем, што самае крутое толькі наперадзе!» — зазначае Павал і абяцае, што на альбоме будзе нямала сюрпрызаў. Як гучыць сёньня каманда можна пачуць у загалоўнай песні з новага сінгла музыкаў

«Новая хваля», што была нядаўна прэзентаваная ў сеціве. Яшчэ тры новыя песні будуць прадстаўлены ў інтэрнэце напярэдадні канцэрту.
Гэтым летам гурт будзе святкаваць ужо 14-ты год нараджэння. Сярод іх дасягненняў – перамога на «Басовішча-2003», прыз, як найлепшаму рэгіянальнаму гурту на «Рок-Каранацыі-2006», галоўны прыз на буйным польскім фэсце «Rock Noca-2011».

Sciana дужа шанаваная ў Польшчы ды Украіне, але ў Беларусі выступае даволі рэдка.

Sciana выйдзе на сцэну клуба Loft 30 мая ў фінальным канцэрце сезону праекту «Жывы Тузін». У вечарыне таксама возьме ўдзел «ар’ергарднае трыё» Tonqixod на чале з Уладзем Лянкевічам, якое пакажа сваю дэбютную праграму ў стылістыцы блізкай да арт-року.

Весці канцэрт «Жывы Тузін» па традыцыі будзе Алег Хаменка.
Не абыйдзецца справа без падарункаў ад сяброў «Тузіна Гітоў» — кампаніі «Будзьма беларусамі».

***

    Праект «Жывы Тузін» існуе з 2011 году. Праводзіцца ў фармаце падвоеннага канцэрту з удзелам вядомага беларускага гурта, які сваім выступам падтрымлівае маладзейшых выступоўцаў. Абедзьве каманды выступаюць з эксклюзіўнай праграмай, падрыхтаванай непасрэдна да гэтага вечару. У межах праекту выступілі такія гурты, як Akute,:B:N:, N.R.M., J:Морс, IQ48, Re1ikt, Pomidor/off ды іншыя. У сезоне 2011-2012 менавіта на «Жывым Тузіне» адбыліся прэм’еры новых праграмаў гуртоў HandMadE, «Людзі на балоце», «Палац», BosaeSonca, ili-ili, «Аляксандра і Канстанцін».

***

30 мая (чацвер). 19.00. Loft cafе (вул.П.Броўкі, 22). Завяршальны канцэрт праекту «Жывы Тузін» у клубным сезоне 2012-2013

Tonqixod

прэзэнтацыя дэбютнай праграмы ад «ар’ергарднага трыё» Уладзя Лянкевіча

SCIANA

прэзентацыя EP «Новая хваля» + лепшыя і новыя песні

Кошт квітка – 80 000 руб.

    Квіткі можна набыць у касах KVITKI.BY і непасрэдна ў клубе перад канцэртам

    Замовіць столік : +375 29 38 000 10

    Іншыя пытаньні: + 375 29 687 20 93

Каментары

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе19

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Усе навіны →
Усе навіны

«Панёс такую лухту, што нават я здзівіўся». Кізім пракаментаваў заявы Лукашэнкі13

Алег Гайдукевіч заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты19

Якая з карцін Марка Шагала стала самай дарагой на апошнім аўкцыёне Christie’s

Мінздароўя б'е трывогу — высокатэхналагічнае абсталяванне для дзіцячых хірургаў у крытычным стане3

Што ў беларускай эканоміцы добра, а што можа выбухнуць? Адказвае эканаміст4

У Будславе разбіраюць унікальны алтар з ілюзорнай перспектывай, якой падманвалі гледача найвялікшыя дойліды Рыма2

«Машы трэба ратаваць сваё жыццё». Сястра Калеснікавай адрэагавала на ўчарашнія словы Лукашэнкі8

Мелатанін дапаможа заснуць, але ёсць нюансы4

Партугалія адмовілася выдаваць гуманітарныя візы, нягледзячы на ранейшую згоду7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе19

Адзіна правільная тактыка для беларусаў падчас цяперашніх «выбараў» — берагчы сябе

Галоўнае
Усе навіны →