У сярэдзіне 1990-х Сямён уваходзіў у кіраўніцтва АГП і быў прыхільнікам рынкавай эканомікі.Шапіра — адзін з нямногіх дактароў навук у беларускай уладзе, прычым такое ж званне меў і яго бацька, эканаміст-аграрнік Барыс Шапіра.
Такую «правіну» яму прабачылі. Ён пралабіраваў узбуйненне агракамбіната «Дзяржынскі», стаў яго дырэктарам і дэманстраваў добрыя вынікі працы без вялікіх дзяржаўных датацый. Шапіра быў адным з ініцыятараў стварэння аграпрамысловых комплексаў ва ўсёй краіне. Поспех «Дзяржынскага» прывёў яго ў міністэрскую пасаду, а пасля — і ў губернатары.
Праўда, крэсла ў губернатара даволі хісткае. Летась Аляксандр Лукашэнка папярэджваў яго пра магчымую адстаўку.
Далейшую кар'еру Шапіры прадугадаць складана — ён можа і сысці ў старшыні калгаса, і трыумфальна вярнуцца ў Мінск.
Цытата: «Хто будзе ствараць беспарадкі, будзе бязлітасна пакараны!»
Канфлікт на мяжы з чаўнакамі, 2011.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1961 у вёсцы Рэчань на Любаншчыне. Закончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў галоўным эканамістам і старшынёй калгасаў у Дзяржынскім раёне. У 1999—2004 — у структуры Міністэрства сельскай гаспадаркі, у 2004—2008 — генеральны дырэктар «Агракамбіната Дзяржынскі». У 2008—2010 — міністр сельскай гаспадаркі. Ад 2010 — старшыня Гродзенскага аблвыканкама.
Каментары