Угледзьцеся і заўсёды ўбачыце побач з кіраўніком краіны гэтага крэпкага лысаватага мужчыну. Ён суправаджае Лукашэнку ва ўсіх паездках, як унутры краіны, так і за мяжу.Нярэдка сядзіць побач з Віктарам Лукашэнкам. Уцюрын «ва ўладзе» ад часоў Ганебнага рэферэндуму 1995. Хто можа пахваліцца такім доўгажыхарствам?
Ягоны бацька яшчэ за савецкім часам быў камандзірам часці спецназа 3214. Людзі, якія працавалі разам з Уцюрыным, характарызуюць яго як «разумнага і хітрага чалавека».
***
Цытата: «Калі службе аховы даводзіцца ўжываць зброю, гэта сведчыць пра нізкі прафесіяналізм».
Снежань 2008.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1971 у Пензе. У 1992 скончыў Саратаўскае вышэйшае вайсковае каманднае вучылішча МУС Расіі, а ў 2002 годзе — Акадэмію МУС Беларусі. Ад 1995 — у Службе аховы Лукашэнкі. Узнагароджаны ордэнамі «За бездакорную службу» і «За службу Радзіме». Кіраўнік Службы аховы ад 2007 года.
***
Андрэй Уцюрын. Ахоўнік прэзідэнта
Каментары