Збіты ў метро інвалід не можа хадзіць і размаўляць
Маці інваліда: «Ён паказаў пасведчанне і папрасіў саступіць яму месца».
Журналісты з’ездзілі ў бальніцу да збітага ў метро інваліда і паразмаўлялі з яго маці. Жанчына расказала сваю версію таго, што адбылося 2 студзеня. У той вечар яна з сынам вярталася дадому з кінатэатра «Беларусь». Глядзелі мультфільм «Тры багатыры на далёкіх берагах», — кажа яна. На станцыі «Кастрычніцкай» зайшлі ў вагон. Маці села на вольнае месца паміж пасажырамі.
«Сыну трэба сядзець там, дзе можна трымацца, дзе стойка ёсць. Я хацела, каб ён сеў на маё месца, але ён адмовіўся», —распавядае яна.
— Ваш сын грубіў, калі прасіў саступіць месца?
— Ён сказаў: «Можна мне прысесці».
Паказаў пасведчанне, сказаў, што інвалід I групы, што яму трэба сесці.Хлопец гэты адказаў: «Пайшоў прэч…» Cын спытаў: «Можа быць, тады ваша дзяўчына мне месца саступіць?» Дзяўчына пачала ўставаць, а хлопец ёй: «Сядзі!».
І затым гучна і матам паслаў майго сына!Сын сказаў яму: «Ты што кажаш?» І павярнуўся да мяне — я сядзела насупраць. І тут яго пачалі біць з двух бакоў, прычым білі, як б’юць грушу.
— Ваш сын, сапраўды, раздрапаў твар аднаму з хлопцаў і наступіў на нагу?
— Ён дрэнна і няўстойліва стаіць, мог наступіць на нагу. Але ён стаяў ля дзяўчыны, калі б і наступіў, то ёй. Наконт падрапаць твар — гэта няпраўда!
Гэта я да яго лезла і хацела спыніць, думала, зараз да вачэй дацягнуся, каб ён перастаў біць. Якая там драпіна?! Гэта крывёю майго сына яны выпацкаліся.
— Колькі хвілін працягвалася бойка?
— Адну хвіліну. Ад станцыі да станцыі. Мы ехалі з «Кастрычніцкой», гэта было да «Плошчы Перамогі».
— Як рэагавалі людзі ў вагоне?
— Людзі кінуліся ў бакі, таму што ўсё ў крыві было. Сын закрыў твар рукамі, я думала, што яму вока выбілі, кроў ручаём лілася, а яны працягвалі біць… Я крычала:
«Людзі, выклічце міліцыю! Дапамажыце! Што мне рабіць?!»І гэтаму (які біў — TUT.BY) таксама крычала: «Толькі не бі па галаве!»
Жанчына нейкая стала тэлефанаваць машыністу, не ведаю, датэлефанавалася ці не. Хтосьці спрабаваў гэтага (які біў — TUT.BY) адштурхнуць. Калі яны выйшлі з вагона, дапамагла маладая пара — пасадзілі сына на сядзенне, дапамаглі ўстаць і выйсці на станцыі «Якуба Коласа», адвялі нас у дзяжурную частку і выклікалі хуткую.
— Як ваш сын выглядае?
— Ён дагледжаны, моцны, здаровы хлопец з выгляду, але не можа стаяць.
— Саступалі яму месца ў транспарце да гэтага выпадку?
— Заўсёды! Асабліва пажылыя людзі. Таму што адразу відаць, як ён ідзе і як ён стаіць. Але хіба здаровы чалавек папросіць саступіць месца? Гэта ж ясна, што нешта не так.
Ён заўсёды разам са мной. Я асцерагаюцца, каб ён — не дай Бог — не паслізнуўся, каб не ўпаў, таму што яму нельга атрымліваць траўмы галаўнога мозгу. А тут білі — на маіх вачах і толькі па галаве. Яны нагамі спрабавалі біць, але там людзі стаялі — няма дзе было разгарнуцца.
— Як вы думаеце, чаму гэта адбылося?
— Я думаю, яны былі неадэкватныя на той момант і пад уздзеяннем чагосьці. Спіртным ад іх быццам бы не пахла. Не могуць маладыя людзі так звярэць, я нават гэта растлумачыць не магу.
— Як ваш сын сябе адчувае цяпер?
— Яго стан горшы, чым быў да бойкі. Ён зноў перастаў гаварыць і хадзіць, я яго на калясцы важу.
Доктар пацярпелага каментаваць яго стан адмовіўся. Аднак у бальніцы пацвердзілі, што пацыент не размаўляе, перасоўваецца ў інваліднай калясцы, часам ўстае з ложка і стаіць у палаце.
Каментары