«Le Beaujolais Nouveau est arrivé!» — «Бажале нуво прыбыла ў Мінск!»
Самы дарагі бакал віна Бажале нуво каштаваў 1450 даляраў. У Мінску пакуль заплацілі 1 100 000 за бутэльку.
30 лістапада, хоць і не ў трэці чацвер, як належыць, а ў пятую пятніцу месяца, Бажале нуво прыбыла ў Беларусь. У Мастацкім музеі адбылося свята Бажале нуво, традыцыйнага французскага маладога віна, вырабленага з вінаграду гатунку гамэ.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі музей, амбасада Францыі, Беларуская асацыяцыя настаўнікаў французскай мовы, а таксама міжнароднае грамадскае аб’яднаннем «Тэатро». Дарэчы, свята віна было праведзена ў рамках выставы «Мастакі парыжскай школы з Беларусі», бо віно — неад’емная частка культуры Францыі, якая стала другой радзімай для Марка Шагала, Хаіма Суціна, Пінхуса Крэменя, Восіпа Любіча.
Аматараў віна сабралося няшмат. Мабыць, цана на квіток 150 тысячаў — была завысокай для беларусаў. Але тых, хто ўсё ж прыйшоў, чакала маса цікавостак: гэта і выступ вучаніц факультэта французскай мовы МДЛУ, і імпрэза ад «Тэатро», і дэгустацыя Бажале нуво — віна, якое, па словах беларускага самелье Аляксея Міхальчыка, вельмі цяжка дастаць у Беларусі.
Сапраўднай «зоркай» вечара стала з’яўленне амбасадара Францыі ў Беларусі Мішэля Рэнэры. Яму выпаў гонар адкаркаваць першую бутэльку Бажале нуво. Як высвятлілася, Мішэль Рэнэры прывёз з сабой свой, французскі штопар, але вырашыў скарыстацца наяўным беларускім. У выніку, як у той «Брыльянтавай руцэ», выйшла тэхнічная замінка. Адкаркаваць бутэльку ўдалося не адразу: Рэнэры і Міхальчык, які яму дапамагаў, наракалі на нязручную бутэльку, а канферансье — на штопар.
На этыкетцы другой бутэлькі Рэнэры пакінуў свой аўтограф, і яе амаль адразу прадалі на імправізаваным аўкцыёне. Пераможца заплаціў 1 100 000 рублёў. Усе грошы пойдуць у фонд музея.
Свята Бажале нуво — выдатны прыклад, калі добры маркетынг можа выратаваць нават не вельмі якасны прадукт. Справа ў тым, што з вінаграду «гамэ», які традыцыйна вырошчваюць у вобласці Бажале ў Бургундыі, віно атрымліваецца «так сабе». У адрозненне ад сваіх «калег» з Бургундыі ды Бардо, Бажале нуво не прыстасавана для вытрымкі, дрэнна захоўваецца ды амаль не мае ў сваім складзе танінаў. У той жа час Бажале нуво хутка выспявае, мае лёгкі прысмак з ягаднымі ды фруктовымі адценнямі ды смачнае зусім маладым, адразу пасля завяршэння ферментацыі.
Кемлівыя вінаробы Бажале ператварылі мінусы ў плюсы, а плюсы — у яшчэ большыя плюсы і заснавалі свята маладога віна Бажале нуво. Бажале нуво спраўляюць у трэці чацвер лістапада. Менавіта гэтым днём, пасля
Каментары