Забудоўнік «Бульбаш-хола» плануе стварыць мемарыял «Курапаты»
Цяпер праект разглядаецца ў Міністэрстве культуры.
На зварот «Нашай Нівы» ў Мінскі райвыканкам з нагоды будаўніцтва
СТАА «БелРэстІнвест», якое выступае заказчыкам будаўніцтва, «распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па стварэнні мемарыяла «Курапаты». Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны для зацвярджэння ў Міністэрства культуры».
Праўда, у лісце не расшыфроўваецца, што мае ўваходзіць у гэты комплекс мерапрыемстваў. Уласна, мемарыял — гэта Гара Крыжоў, і ён ужо ёсць.
«Наша Ніва» разаслала іншыя запыты ў пытанні
Згодна з Мінскім райвыканкамам, будаўніцтва «аб’екта прыдарожнага сэрвісу» здзяйсняецца ў межах інвестыцыйнай дамовы ад 1 сакавіка 2010. А эскізны праект будаўніцтва быў ўзгоднены ў Міністэрстве культуры яшчэ ў2006-м , задоўга да Латушкі. Але таксама як «прыдарожны сэрвіс на51-м км МКАД».
Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.
30 кастрычніка Мінкультуры выдала прадпісанне на праверку дакументаў у забудоўніка на адпаведнасць законадаўству. Бо выявілі парушэнні: часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне
Пра ўзвядзенне
Каментары