Культура

Памёр мастацтвазнаўца Алег Сурскі

28 лістапада пайшоў з жыцця Алег Сурскі, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну.

Ён стаяў ля вытокаў школы беларускай мастацкай крытыкі, адзін з першых у Беларусі займаўся пытаннямі тэхнічнай эстэтыкі, публікаваўся ў буйных савецкіх і замежных выданнях. Яго манаграфіі і публікацыі былі прысвечаныя вядомым беларускім мастакам: Барысу Забораву, Васілю Сумараву, Маю Данцыгу, Віктару Грамыку, Віталю Цвірку, Георгію Паплаўскаму, Абраму Кролю і інш. Як дызайнер ствараў унікальныя аб’ёмна-прасторавыя светлавыя кампазіцыі ў санаторыях «Беларусь» (Сочы, Місхоры), пансіянаце «Сосны» (воз. Нарач), Доме прыёмаў СМ БССР (Мінск), Нацыянальным банку Беларусі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П. Масленікава, Заслаўскім гісторыка-культурныммузеі-запаведніку; аўтар экспазіцый у Музеі этнаграфіі народаў СССР, Музеі гісторыі Ленінграда (Санкт-Пецярбург), для ВДНГ СССР, Лейпцыгскага міжнароднага кірмашу.

Яго творчае крэда сфармавалася ў эпоху «адлігі», эпоху ломкі стэрэатыпаў і ідэалагічных табу. Алег Сурскі быў сярод дзеячаў культуры, якія адстойвалі ўсё новае і жывое ў барацьбе з ілжывымі ідэаламі мінулага. Выдатны і ясны розум, шырокая адукаванасць, удалае спалучэнне крытыка і мастака ў адной асобе, заўсёдная добразычлівасць, выключная асабістая абаяльнасць зрабілі яго прыкметнай фігурай у беларускай мастацкай культуры.

Алег Сурскі нарадзіўся 16 красавіка 1928 г. у Тбілісі (Грузія). Вучыўся ў Тбіліскім авіяцыйным тэхнікуме, у 1952 г. скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Удзельнік выставаў з 1947 г. Сябра Саюза журналістаў СССР, Саюза мастакоў СССР, Міжнароднай асацыяцыі крытыкаў мастацтва пры ЮНЕСКА, Асацыяцыі мастацтвазнаўцаў СНД, Беларускага саюза дызайнераў.

Развітанне з Алегам Сурскім адбудзецца 30 лістапада з 11.00 да 13.00 па адрасе: вул. Я. Коласа, 29а (Беларускі саюз мастакоў).

Каментары

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Усе навіны →
Усе навіны

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто8

У Астравецкім раёне ў смяротнае ДТЗ трапіла аўто, у якім ехалі адразу пяцёра дзяцей. Загінула жанчына

Педагог адмовіўся выконваць незаконны загад кіраўніцтва — яго за гэта яшчэ і пакаралі2

«Важна не тое, чаго мы чакаем ад жыцця, а тое, чаго жыццё чакае ад нас». Псіхолаг Віктар Франкл пра тое, як жыць і не ламацца5

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту5

Пракоп'еў крытыкуе прапанову капітуляваць: Калі ў нас не ўзнікла партыя ястрабаў, то не трэба рабіць партыю аблудных галубоў24

Падчас украінскага ўдару па расійскім камандным пункце ў Курскай вобласці загінулі 8 афіцэраў5

Брытанская сістэма СПА аказалася зусім дзіравай3

У доме Джэка Нікалсана заўважылі карціну, падобную да «Евы» Суціна. Што за яна?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў21

У сутарэннях віленскай катэдры знайшлі схаваныя ў 1939-м кароны вялікіх князёў

Галоўнае
Усе навіны →