Грамадства

У інтэрнэце зніадкуль з'явілася «Брыгада Касцюшкі». Асцярожна, гэта можа быць правакацыя

У тэлеграм-канале «Брыгада Тадэвуша Касцюшкі» з'явілася відэапаведамленне, дзе людзі з сапраўднай зброяй, але закрытымі тварамі і змененым голасам, выступаюць з заахвочваннем далучацца да іх фармавання праз тэлеграм-бот. Сапраўдныя баявыя злучэнні беларусаў пры гэтым імі называюцца «мажорамі і пачварамі, якія здымаюць гламурныя відосы», пакуль гэтыя ананімныя байцы нібыта «хаваюць братоў у сапраўднай вайне». 

Выснова звароту простая: трэба праз чат-бот далучацца да фармавання, у якім «радыя кожнаму сапраўднаму ваяру», а таксама ахвяраваць яму грошы. А ў іншыя фармаванні пры гэтым не ўступаць, бо там «піяршчыкі», а не «ваяры». 

Скрыншот з відэа

Але правакацыя аказалася непрадуманай, яе выдаюць дэталі:

— ніводнаму беларускаму добраахвотніку невядома такое фармаванне, як «брыгада Тадэвуша Касцюшкі». Яго не існуе; 

— аўдыторыя канала, у якім апублікаванае відэа, складаецца з накручаных ботаў — першае (і адзінае) відэа з'явілася пасля таго, як у канале ўжо было паўтары тысячы падпісантаў, чаго ніколі не бывае ў натуральных умовах; 

— ва Украіне не выкарыстоўваюцца тыя ўзоры камуфляжу, у які апранутыя байцы: «Горка» і «Бярозка». Але гэты камуфляж папулярны ў Беларусі, куды рэдка трапляе якаснае абмундзіраванне; 

— такога лесу, на фоне якога запісана відэа, на Данбасе не расце. 

Суразмоўцы «Нашай Нівы» выказваюць здагадку, што пад выглядам няіснай групы беларускія спецслужбы спрабуюць заманіць у пастку людзей, гатовых ваяваць за свабоду і незалежнасць Украіны. Калі яны напішуць у бот, іх вылічаць і арыштуюць. 

Каментары

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Выбралі самага прыгожага ката ў свеце6

Беларусы збіраюцца на матч «Легіі» з мінскім «Дынама» ў Варшаве21

Каралеўскую сядзібу Панятоўскага ў Гродне прадаюць танней за старую аднапакаёўку2

Так выглядаюць пікеты па зборы подпісаў за Лукашэнку ФОТАФАКТ20

ГУБАЗіК перастаў выкладаць відэа з затрыманымі. З дня, калі да гэтага заклікаў канал, блізкі да Маркава7

У Кангрэс ЗША ўпершыню абралі трансгендара9

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла17

Зяленскі расказаў пра «цудоўную» тэлефонную размову з Трампам9

Гэта што за цуды інжынерыі? Жыхары сталічнага пяціпавярховіка падзяліліся вынікамі капітальнага рамонту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы17

Колькі насамрэч цягнуцца працоўныя паездкі Лукашэнкі? Цікавыя лічбы

Галоўнае
Усе навіны →