Ежа

Рэцэпт на выхадныя: новы падыход да звыклай грэчаскай салаты

Грэчаская салата — адна з самых папулярных. Рэцэпт, які зараз ужо мог шмат каму надакучыць. Але што калі зрабіць яе смак больш арыгінальным? Прапануем вам прыгатаваць грэчаскую салату з хрусткім сырам фета. Калі вы пакаштуеце, наўрад ці здолееце адмовіцца ад гэтага смаку!

Фота: BBC Food

Каб зрабіць грэчаскую салату з хрусткай фетай, вам спатрэбіцца:

  • паўтары чайныя лыжкі аліўкавага алею + яшчэ чайная лыжка для таго, каб смажыць фету
  • паўтары чайныя лыжкі чырвонага віннага воцату (можна замяніць на белы вінны або на яблычны воцат, але ў апошнім варыянце вы атрымаеце больш салодкі смак)
  • палова чайнай лыжкі сушанай прыправы арэгана + трошкі яшчэ для падачы
  • зубок часныку (трэба яго растаўчы)
  • тонка нарэзаная чырвоная цыбуліна
  • адна піта (хлеб у выглядзе тоўстай ляпёшкі)
  • палова агурка
  • адзін маленькі зялёны перац (прыбярыце з яго насенне)
  • 300 грамаў памідораў
  • 50 грамаў зерняў граната
  • соль
  • 200 грамаў сыра феты (злейце вадкасць, калі вы ўжываеце фету ў расоле, і пакіньце яе на сурвэтцы, пакуль сыр не падсохне)
  1. Парубіце (асобна адзін ад аднаго) агурок, перац і памідоры.
  2. У вялікай місцы змяшайце разам алей, воцат, арэгана, часнык і дробку солі. Дадайце цыбулю, яшчэ раз усё добра перамяшайце. Пакіньце запраўку на 10 хвілін.
  3. Тым часам падсмажце на патэльні піту, потым аддзяліце адзін бок піты ад іншага і смажце піту зноў, пакуль яна не стане хрусткай. Астудзіце яе, потым рукамі разламайце піту на кавалкі ў некалькі сантыметраў.
  4. Каб зрабіць хрусткую фету, разагрэйце чайную лыжку алею ў антыпрыгарнай патэльні на сярэднім агні. Разламайце фету на кавалкі, пакладзіце іх у патэльню і смажце 4-5 хвілін, пакуль яе ніжняя частка не стане хрусткай і залацістай (пры гэтым не чапайце, не пераварочвайце фету). Трошкі астудзіце сыр, потым асцярожна здыміце яго з патэльні — напрыклад, з дапамогай лапаткі для рыбы.
  5. У міску з запраўкай дадайце кавалкі піты, агурок, перац, памідоры і зерне граната. Усё добра перамяшайце. Раскладзіце салату па дзвюм міскам, упрыгожце яе фетай і дробкай арэгана і падавайце.

Рэцэпт на выхадныя: венецыянскі маркоўны пірог

Рэцэпт на выхадныя: сытная фрытата 

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Каментары

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»1

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Новы міністр культуры распарадзіўся здымаць фільмы пра вайну і сялян. І паабяцаў прарыўнае кіно12

Самая пажылая птушка ў свеце, альбатросіха Уіздам адклала яйка на Гаваях. Ёй 74 гады1

Расія забараніла ўвоз мандарынаў з Абхазіі5

Эрдаган: мэта апазіцыі — Дамаск. Мы прапанавалі Асаду разам вызначыць будучыню Сірыі, але адказу не было4

Ва Украіне з'явілася новая ракета-дрон «Пекла»

Карпенка паабяцаў расказаць пра вынікі збору подпісаў на наступным тыдні7

Вярнуўся з вайны, уладкаваўся ў Варшаве, пасварыўся з усімі — і знік. Прыяцелі пра экс-каліноўца Максіма Ралько, якога затрымалі ў Беларусі19

Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў2

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»1

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Галоўнае
Усе навіны →