Здароўе

Не баіцеся кавіду? Але вось яшчэ адна прычына насіць маскі

Шмат у якіх краінах свету цяпер адмаўляюцца ад абавязковага нашэння масак. Беларусы, адчуваецца, таксама ад гэтага стаміліся, тым больш што мы ўжо не знаходзімся на піку пандэмічнай хвалі.

Фота: pixabay.com

Але нават калі колькасць выпадкаў кавіду нізкая, ёсць група людзей, якім усё роўна маскі прынясуць карысць. Гэта тыя, хто пакутуе на алергію.

Шмат хто з алерголагаў падтрымлівае ідэю пастаянна насіць маскі як мінімум на вуліцы, калі ў паветры шмат пылку. Пра іх карысць сведчыць, напрыклад, даследаванне, праведзенае ў Ізраілі ў 2020 годзе, у якім удзельнічалі 215 медсясцёр. 42% з іх казалі, што пасля таго, як яны тыдзень насілі хірургічныя маскі і яшчэ тыдзень — рэспіратары N95, яны пачалі менш чхаць. Знізілася і вастрыня іншых сімптомаў сезонных алергій, піша Wall Street Journal.

Амаль любая маска з тых, што мы прывыклі выкарыстоўваць супраць кавіду, будзе абараняць алергікаў і ад часцінак пылку. Сярэдні памер такіх часцінак — 30-40 мікронаў, што нашмат больш віруснай часцінкі каранавіруса, памер якой складае менш за 10 мікронаў. Асабліва карысна для алергікаў насіць маскі ў ветраныя дні, тым больш што такі сродак абароны ад пылку дужа танны і не патрабуе рэцэпта ад доктара.

З іншага боку, не ўсе людзі ставяцца з разуменнем, калі бачаць чалавека ў масцы на вуліцы, бо мы прывыклі лічыць, што кавід лягчэй перадаецца ў памяшканнях. Але вопыт паказвае, што такі сродак ад алергіі сапраўды эфектыўны. Напрыклад, муж і трое дзяцей амерыканкі Джэкі Бойлан пакутуюць на алергію. І, як яна кажа, за два гады пандэміі і нашэння масак яны пачалі сябе адчуваць нашмат лепей і ўжо даўно не наведвалі свайго доктара.

Атрымалі бустар ад кавіду? Магчыма, больш вакцынавацца вам не трэба будзе

Хлопец, што правёў жыццё ў пластыкавым боксе. Сумная гісторыя

Каментары

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі4

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Генштаб Украіны запэўнівае, што расійскай арміі не ўдалося ўвайсці ў Купянск і акупаваць Ільінку1

У Мінску купілі пентхаус амаль за мільён даляраў2

У Оршы ля крамы зрабілі прыгожую фотазону. Пасярод дня адтуль скралі вялікае медзведзяня10

Аўтобус Гомель — Уроцлаў з'ехаў у кювет у Польшчы

У Мінску сутыкнуліся пяць легкавікоў

Цяжкое выпрабаванне: у Паўднёвай Карэі здаюць экзамен, які доўжыцца 8 гадзін і цалкам вызначае будучыню4

«У хляве сляды ад лап, усё ў крыві». Зграя сабак парвала дарагіх авечак пад Слуцкам2

Даляр абнавіў абсалютны максімум3

Бацька Калеснікавай абмяркоўваў з ёй магчымы зварот да Лукашэнкі аб памілаванні9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі4

Амерыканка расказала, як выкладала ва ўніверсітэце ў Віцебску і нават дала пару ўрокаў міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →