Здароўе

Атрымалі бустар ад кавіду? Магчыма, больш вакцынавацца вам не трэба будзе

Большасць людзей ва ўсім свеце ўжо прызвычаіліся да вакцынацыі супраць кавіду. Цяпер перад імі стаіць наступнае пытанне: колькі часу павінна прайсці да наступнай дозы прышчэпкі?

Фота: depositphotos.com.

Згодна з новымі звесткамі, размова можа ісці не пра месяцы, а пра гады. Трох доз вакцыны (ці нават дзвюх) большасці людзей можа хапіць, каб абараніцца на доўгі час ад цяжкага цячэння хваробы і ад смерці. Чацвёртая доза вакцыны можа дапамагчы людзям, старэйшым за 65 гадоў, ці тым, хто ў групе рызыкі, але для большасці людзей яна можа не быць патрэбнай, піша New York Times.

Дзвюх доз вакцыны можа не хапіць, каб абараніцца ад штама амікрон. Але трэцяя доза вакцын на аснове матрычнай РНК (напрыклад, Pfizer і Moderna) прымушае арганізм вырабляць шмат розных варыянтаў антыцел, якія цяжка пазбегнуць любому штаму кавіду. Усе гэтыя антыцелы, напэўна, здольныя абараніць чалавека ад новых штамаў хваробы, нават калі штам вельмі адрозніваецца ад першапачатковага.

Больш за тое, імунітэт можа запомніць вірус і знішчыць яго праз шмат месяцаў пасля кантакту з ім, а то і праз гады. Справа ў спецыфічных імунных клетках — Т-клетках. У людзей, якія мелі кантакт з вірусам атыповай пнеўманіі ў 2003 годзе, адпаведны Т-клетачны імунітэт да яго існаваў больш за 17 гадоў. Атыповую пнеўманію выклікаў вірус, роднасны кавіду, таму навукоўцы лічаць, што і Т-клетачны імунітэт ад кавіду можа дзейнічаць працяглы час.

Яшчэ адна добрая навіна. Т-клетачны імунітэт, што ўтвараецца ў арганізме дзякуючы любой з чатырох заходніх вакцын супраць кавіду (Pfizer, Moderna, Johnson & Johnson і Novavax), на 80% захоўвае сваю эфектыўнасць у выпадку з амікронам. З улікам таго, што амікрон вельмі адрозніваецца ад мінулых штамаў кавіду, вельмі імваверна, што Т-клеткі дапамогуць нам і ў выпадку з новымі штамамі, калі яны з’явяцца.

Каментары

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе купілі самую дарагую кватэру ў Мінску ў верасні?2

У Беларусі некалькі дзён могуць быць праблемы з інтэрнэтам3

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»14

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях12

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго12

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →