Грамадства

БТ: Амерыканец, што штурмаваў Капітолій, папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі

Грамадзянін ЗША Эван Ньюман, які ўдзельнічаў у спробе прыхільнікаў Трампа 6 студзеня 2021 года захапіць Капітолій, папрасіў прытулку ў Беларусі, паведамляе дзяржаўнае тэлебачанне. 

Ньюман — ураджэнец Каліфорніі, у яго двое дзяцей, займаецца бізнэсам па вытворчасці сумак. У эфіры БТ ён паведаміў, што яго нібыта абвінавачваюць па шасці справах.

«Крымінальнае злачынства — гэта вельмі сур'ёзнае абвінавачанне. Яно азначае, што вы прычынілі каму-небудзь ці чаму-небудзь шкоду. Я не лічу, што я здзейсніў якое-небудзь злачынства, адно з абвінавачванняў было вельмі крыўдным. Сцвярджаецца, што я ўдарыў афіцэра паліцыі. Гэта не мае ніякіх падставаў», — распавёў Эван.

Ён расказаў, што ФБР уключыла яго ў спіс самых шуканых злачынцаў.

У сакавіку ён з'ехаў з ЗША ў Італію, потым перабраўся ва Украіну, дзе пражыў чатыры месяцы, у Беларусі апынуўся ў сярэдзіне жніўня, калі яго затрымалі памежнікі пры пераходзе мяжы.

Каментары

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання19

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэс і інвестараў збіраюцца пазбавіць ільгот

Дэпутатка Мірончык-Іванова расказала, ці можна ёй выкладаць у інстаграме фоты ў купальніку8

Расійскія войскі расстралялі дзевяць украінскіх вайскоўцаў у Курскай вобласці4

У цэнтры Гродна прадаюць кватэру ў 100-гадовым доме1

У мінскай краме прадаюць двайнікоў вядомых прадуктаў. Толькі зроблены яны не на Захадзе, а ў Расіі7

У Мінску сёлета колькасць кляшчоў знізілася на 40%. Як так?1

Навумчык пра рэзкія заявы Пазняка: Яго не цікавіць імідж, ён кажа тое, што не гавораць іншыя224

Гаспадары абабілі дом 120 тысячамі накрывак ад бутэлек — вось як ён выглядае7

Зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Паўночнай Ірландыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання19

Сілавікі працягваюць умацоўваць свае будынкі, баючыся паўстання

Галоўнае
Усе навіны →