Грамадства

Што такое «Атрады грамадзянскай самаабароны», якіх Лукашэнка абвінаваціў у тэрарызме?

За датычнасць да «АГСБ» (Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі) затрыманыя ўжо дзясяткі беларусаў, некаторых ужо судзяць. У СІЗА знаходзіцца і грамадзянін Расіі Ягор Дуднікаў, які агучваў аўдыяпаведамленні і відэаролікі ў канале і чаце. Лукашэнка назваў мінулатыднёвыя арышты «антытэрарыстычнай аперацыяй».

Затрыманыя па «справе чатаў» беларусы. Сярод іншага, іх абвінавачваюць у жаданні падпаліць «Табакерку»

Дык што такое «АГСБ» — канал, які беларускія ўлады прызналі экстрэмісцкім. Гэта канал, створаны расіянінам Дзянісам Хромавым. Сам ён жыве ў Германіі. Вядомы тым, што ў 2010-х чытаў battle-рэп пад псеўданімам D1S.

Ніякага дачынення да Беларусі Хромаў не мае, але падчас пратэстаў у Мінску Дзяніс вырашыў, што беларусы дзейнічаюць няправільна, і з назіральніка ператварыўся ва ўскоснага ўдзельніка — стварыў радыкальны канал і чат. 

Дзяніс Хромаў (Хофман)

Правакатыўны стыль канала быў відавочны: так, адміністратары скідалі фота паляўнічай зброі на фоне нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга з падводкай у духу «У вас ёсць зброя, якую вы гатовыя ўжыць супраць карнікаў? Скідайце фота ў наш бот! А таксама фота любых іншых прылад, якія могуць нанесці шкоду здароўю».

Абсалютна ясна, што гэта чыстая правакацыя. Нават калі б такі ахвотнік знайшоўся, то яго б хутка вылічылі, бо ўсе ўчастковыя ведаюць, як выглядаюць ружжы на іх тэрыторыі — дастаткова зрабіць рассылку з загадам апазнаць. Але такая лоўля на жыўца працягвалася даволі доўга. 

Адміністратары і мадэратары канала, сярод якіх, як у наступным выявілася, былі супрацоўнікі органаў, заахвочвалі ўдзельнікаў да актыўных дзеянняў.

Як выглядае, некаторыя беларусы, расчараваныя ў немагчымасці спыніць беззаконне мірным шляхам, ішлі раіцца аб далейшых дзеяннях да Хромава і яго ананімных паплечнікаў, якія падказвалі, што трэба рабіць.

Вынік відавочны: на паказаных кадрах «нападзення на Азаронка» Дзмітрый Сасноўскі выходзіць з машыны разам з «паплечнікам», узброеным пісталетам. Але ні твар паплечніка, ні яго імя не называюцца, хаця ён і выглядае галоўным у працэсе. Можна толькі здагадвацца, дзе працуе гэты «саўдзельнік».

Чытайце таксама: Лукашэнка заявіў, што ноччу была спроба забойства Азаронка

Дзмітрыя Сасноўскага арыштавалі за тое, што апынуўся побач з Азаронкам падчас «нападу».

У дні, калі Лукашэнка анансаваў «антытэрарыстычную аперацыю», у чаце канала змянілася аватарка і пачалося выдаленне падпісантаў. Маўляў, чат захоплены органамі. Потым адміністратары патлумачылі — «адзін з мадэратараў аказаўся пацуком». 

Наталля Мацвеева (нік Актавія) цяпер за кратамі, бо разам з «паплечнікам» вырашыла зладзіць дыверсію на лясгасе. Аказалася, што паплечнік і быў тым самым мадэратарам-пацуком.

Апроч таго, у канале і ў чаце паслядоўна крытыкаваліся і дыскрэдытаваліся асноўныя фігуры дэмакратычнага руху — Святлана Ціханоўская і яе каманда. Нейкі час, — магчыма, і ад самага старту, — работнікі органаў з'яўляліся мадэратарамі гэтага чата, дасягаючы сваіх мэтаў. У выніку самыя актыўныя ўдзельнікі «АГСБ» цяпер трапілі за краты. 

Каментары

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Усе навіны →
Усе навіны

Былы беларускі спецназавец спрабаваў узарваць уладальніка бара ў Маскве4

«Гэта страшна, але і нараджаць таксама страшна». Жаночы атрад з Бучы збівае расійскія дроны

Вярнуліся чэргі з фураў на польскай мяжы

Дзяўчына рабіла фота кароў у полі. Рагулі затапталі яе да смерці14

Юрконіс пра беларусаў у Літве: Гуманітарны ДНЖ цяпер выдаюць хутчэй. А пагрозай нацбяспекі прызналі менш за 3%11

Мікола Дзядок чатыры месяцы знаходзіцца ў ШІЗА

Дэкан гістфака: Мы гаворым не пра русіфікацыю, а пра мадэрнізацыю53

Уначы ў Беларусь заляцеў шахед1

Астапеня назваў тры памылкі беларускай апазіцыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе7

Судзяць жыхара Брэста, які аддана наведваў палітычныя працэсы. Ён усміхаецца нават у судзе

Галоўнае
Усе навіны →